wd wp Пошук:

Пабла Казальс

Пабла Казальс-і-Дэфілья (катал.: Pau Casals i Defilló; 29 снежня 1876 г, Вендрэль, правінцыя Тарагона — 22 кастрычніка 1973 года, Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка) — каталонскі віяланчэліст, дырыжор, кампазітар, музычна-грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Пабла Казальс — адзін з найбольш вядомых іспанскіх музыкантаў XX стагоддзя. Сын іспанца (Carlos Casals i Ribes) і пуэртарыканкі (Pilar Defilló de Casals), Казальс стаў адным з лепшых віяланчэлістаў усіх часоў. Нарадзіўся і рос побач з маці ў Пуэрта-Рыка да 1888, а потым яны пераехалі ў Барселону, дзе ён паступіў у муніцыпальную школу музыкі. З 1901 гастраляваў у многіх краінах свету (у 1905-1913 — штогод у Расіі як саліст і ў ансамблі з С. В. Рахманінавым, А. І. Зілоці, А. Б. Гальдэнвейзерам). З 1905 удзельнік фартэпіяннага трыо (з А. Корта і Ж. Цібо). Арганізатар першага ў Барселоне сімфанічнага аркестра (1920, дырыжор да 1936), Працоўнага музычнага таварыства (кіраваў у 1924-1936), музычнай школы, музычнага часопіса і нядзельных канцэртаў для рабочых у Каталоніі. На працягу кар’еры зроблена шмат запісаў Казальса не толькі пры выкананні музычных твораў у сольных і камерных канцэртах, і ў суправаджэнні аркестра, а таксама як дырыжора, але, мабыць, ён больш за ўсё вядомы па запісамі Баха для віяланчэлі, зробленым з 1936 па 1939 г. Вучань Х. Гарсія (віяланчэль), Т. Брэтона (кампазіцыя) і Х. Манастырыа (камерны ансамбль).

Актыўна дапамагаў рэспубліканцам падчас Грамадзянскай вайны 1936-1939 (гл. раздзел V яго ўспамінаў, выдадзеную першапачаткова на французскай мове Альбертам Ю. Канам (Albert E. Kahn) і перакладзеную на каталонскую пад назвай «Joia i Tristor» «Радасць і сум»). У знак пратэсту супраць франкісцкага рэжыму ў Іспаніі, а таксама супраць палітыкі неўмяшання з боку вядучых еўрапейскіх дзяржаў, Казальс адмаўляецца ад шырокай канцэртнай дзейнасці. Пасля падзення Іспанскай рэспублікі (1939) ён эмігруе ў Францы , а з 1956 жыве ў Сан-Хуану (Пуэрта-Рыка), дзе засноўвае сімфанічны аркестр (1959) і кансерваторыю (1960). Адзін з арганізатараў фестываляў у Прадесе (Францыя, 1950-1966) і Сан-Хуане (з 1957).

Паў Казальс памёр ад сардэчнага прыступу 22 кастрычніка 1973 г., ва ўзросце 96 гадоў, у г. Сан-Хуан дэ Пуэрта-Рыка, дзе жылі іншыя вядомыя ва ўсім свеце іспанцы, такія як паэт, нобелеўскі лаўрэат 1956 года па літаратуры Хуан Рамон Хіменес (Juan Ramón Jiménez) і пісьменнік Франсіска Аяла (Francisco Ayala García-Duarte). Ён быў пахаваны на мемарыяльных могілках Сан-Хуан-дэ-Пуэрта-Рыка. У гэтым горадзе Пуэрта-Рыка праводзіцца Фестываль Казальс і размешчаны музей Пабла Казальса. 9 лістапада 1979, пасля аднаўлення дэмакратыі ў Іспаніі, яго астанкі былі перанесены на могілкі Вендрэль, у яго родны горад, дзе ён зараз спачывае. У цэнтры горада Вендрэль знаходзіцца дом-музей Пабла Казальса, а ў раёне Сан-Сальвадор таго ж горада — штаб-кватэра фонду Пабла Казальса, дзе размяшчаецца іншы дом-музей, перад канцэртнай залай, якая носяць яго імя, з яго бюстам, аўтарам якога з’яўляецца скульптар Жазэф Марыя Зубіракс (Josep María Subirachs).

Перу Казальса-кампазітара належаць араторыя «Яслі» (1943), «Гімн Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», вядомы таксама як «Гімн Свету» для аркестра (1971), сімфанічныя, харавыя, камерна-інструментальныя і іншыя творы. Вялікую вядомасць набыла каталонская народная «Песня птушак» ў яго перакладанні для віяланчэлі.

Прызнанне

Статуя Казальса, устаноўленая да яго стагоддзя на гары Мансерат.

З 1957 у розных краінах праводзяцца міжнародныя конкурсы імя Казальса (1-ы — у Парыжы) і ў гонар Казальса (у Будапешце). Адзін з найбуйнейшых выканаўцаў XX ст., Казальс не стварыў школы ў агульнапрынятым сэнсе гэтага слова, аднак яго ўклад як у выканальніцкую практыку (шырока вядомыя, напрыклад, распрацаваныя Казальсам новыя прыёмы віяланчэльнай аплікатуры і смычковай тэхнікі), так і ў сусветную музычную культуру ў цэлым, неацэнны. Вернасць маральным ідэалам, бескампрамісная маральная пазіцыя Казальс з’явіліся ўзорам і арыенцірам для многіх у крызісныя моманты гісторыі XX стагоддзя. Уручаючы ў 1945 Казальсу Ордэн Ганаровага легіёна, прэм’ер-міністр Францыі Ж. Бідо сказаў, звяртаючыся да музыканта: «Вы — адзін з галасоў сусветнага сумлення». Намінацыя на Нобелеўскую прэмію міру (1958), Медаль за свабоду (ЗША, 1963), Вялікі крыж Ордэна «За заслугі» (Францыя, 1971) і іншыя.

Дыскаграфія

Бюст Пабла Казальса, Вольфэнбютэль, Германія

Зноскі

  1. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  2. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Віяланчэлісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Тарагона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Пуэрта-Рыка
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мадрыдскай кансерваторыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каталоніі
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных