wd wp Пошук:

Даўгерутэ

Даўгерутэ (ням.: Daugeruthe; літ.: *Daugėrutis, *Daugerutis, *Daugirutis; Dangerutis[1]; ? — 1213, Вендэн) — князь літоўскі.

Біяграфія

Упершыню згадваецца пад 1209 годам у «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага, паводле яго сведчанняў Даўгерутэ быў «адным з найбольш магутных літоўцаў» (potentioris de Lethonia), цесцем і саюзнікам герцыкскага князя Усевалада. У 1213 годзе Даўгерутэ ездзіў у Вялікі Ноўгарад, імаверна, каб заключыць саюз супраць немцаў у Лівоніі. На зваротным шляху схоплены і загінуў у зняволенні[2]. В. Насевіч выказаў думку, што Даўгерутэ мог быць ананімным бацькам Міндоўга, якога Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка называе вялікім каралём (könig gros) літоўцаў[3].

Зноскі

  1. Паводле Т. Нарбута.
  2. Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. — Москва-Ленинград : АН СССР, 1938. — 608 с. С. 113, 149.
  3. Насевіч В. Пытанняў больш, чым адказаў // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш.1(8). — Мн., 1998. — С. 210—226. Рэцензія: Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Памерлі ў Цэсісе
Катэгорыя·Памерлі ў 1213 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Князі літоўскія