wd wp Пошук:

Хроніка Лівоніі

Старонка манускрыпта

Хроніка Лівоніі (лац.: Chronicon Livoniae) — наратыўная хроніка, створаная Генрыхам Латвійскім у 13 ст. Дакумент апісвае падзеі ў Прыбалтыцы ад 1180-х гадоў да 1227 года.

Першы і самы вядомы твор сярэднявечнай прыбалтыйскай гістарыяграфіі, у навейшы час (1740-я — 1990-я гады) быў перавыданы каля 20 разоў на 6 мовах. Хроніка лічыцца каштоўнай крыніцай не толькі па гісторыі Лівоніі і хрысціянізацыі ліваў, латгалаў і эстаў, але і Літвы, Русі, Даніі, Швецыі.

Важная крыніца па перыядзе, блізкім да дзяржаваўтварэння ВКЛ. Адметна, што «этнічна літоўская дзяржава — папярэдніца ВКЛ» не згадваецца ў хроніцы ані разу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Лівонскія хронікі
Катэгорыя·Літаратура XIII стагоддзя