wd wp Пошук:

Дарашэвічы

Дарашэ́вічы[1] (трансліт.: Daraševičy, руск.: Дорошевичи) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.

Гісторыя

У сярэдзіне XVIII ст. буйны маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Лобча, Паўлінаў, Судзібар, Засоп’е і інш.) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.

У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) і Казімір Рудзяеўскі купілі маёнтак Снядзін (Снядзін, Лобча і Дарашэвічы) у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). У 1808 г. маёнтак Снядзін быў падзелелы паміж набыўцамі. З часу фальварак Дарашэвічы належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.

Да 20 лютага 1975 года ўваходзіла ў склад Ляскавіцкага сельсавета[2], з 20 лютага 1975 года па 24 мая 1978 года ў складзе Брынёўскага сельсавета, пасля перайменавання якога зноў у Ляскавіцкім сельсавеце.

Славутасці

Страчаная спадчына

Сядзіба Кеневічаў у пачатку XX ст.
Капліца. 1914

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Дарашэвічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Ляскавіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён)
Катэгорыя·Кеневічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Масальскія
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных