Судзі́бар[1] (трансліт.: Sudzibar, руск.: Судибор) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета.
Вёска ўваходзіла ў склад буйного маёнтка Снядзін. У сярэдзіне XVIII ст. маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Паўлінаў, Судзібар, Засоп’е) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 г. у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.
У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) купіў маёнтак Снядзін (з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Судзібар, Засоп’е і інш.) у Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Снядзінскага сельсавета[2].