У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чыжык. Яўгеній Іванавіч Чыжык (28 кастрычніка 1938, в. Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1972), прафесар (1993). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999).
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1965), Маскоўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (аспірантура, 1972).
Працаваў у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1966—1992, у 1973—1975 — дэкан факультэта, з 1975 — прарэктар), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (1992—2003, рэктар), Беларуска-Расійскім універсітэце (2003—2010, аўтамеханічны факультэт, кафедра «Будаўнічыя, дарожныя, пад’ёмна-транспартныя машыны і абсталяванне», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: землярыйна-транспартныя машыны; даследаванне працэсаў распрацоўкі грунтоў газамеханічнымі спосабамі; падрыхтоўка інжынерных кадраў.