wd wp Пошук:

Снядзін

Сня́дзін[1] (трансліт.: Sniadzin, руск.: Снядин) — вёска ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета.

Да 26 верасня 2006 года вёска з’яўлялася цэнтрам Снядзінскага сельсавета[2].

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Петрыкаў, за 205 км ад Гомеля, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Муляраўка[3]. На поўдні і захадзе мяжуе з нацыянальным паркам «Прыпяцкі». За 3 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца возера Бародскае.

Гісторыя

Медны крыж з эмаллю, знойдзены ў могільніку Снядзін. ХVІ ст.

У XVIII ст. вёска належала князям Радзівілам. У 1807 г. у князя Радзівіла маёнтак Снядзін набылі Антон Нестар Кеневіч і Казімір Рудзяеўскі. Пазней вёска перайшла па спадчыне да сына Антона Нестара Кеневіча — Іпаліта Антонавіча Кеневіча.

У 1879 г. Зыгмунт Іпалітавіч Кеневіч прадаў маёнтак Снядзін графу Юзафу Юзафавічу Тышкевічу (1835—1891).

Паром цераз Прыпяць каля вёскі

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сне́дзін
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  3. 1 2 БелЭн, 2002

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Галубіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён)
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Радзівілы
Тышкевічы
Кеневічы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна