wd wp Пошук:

Антон Нестар Кеневіч

Антон Нестар Кеневіч, Антон Андрэевіч Кеневіч[1] (польск.: Antoni Nestor Kieniewicz; руск.: Антон Андреевич Кеневич / Антон Нестор Кеневич, 31 студзеня 1775 — 1822) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мазырскі павятовы суддзя. Пачынальнік узвышэння шляхецкага роду Кеневічаў.

Паходжанне і сям’я

Належаў да шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя Казіміравіча Кеневіча, пінскага ротмістра (упам. 1778—1783), дэпутата (1789) Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, і яго жонкі-шляхцянкі Марыі Лазарэвіч[2]. Быў хрышчаны ў каталіцтва.

Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Кацярынай Адынец[1], ад якой меў дзяцей:

Служба

Выбіраўся на пасаду мазырскага павятовага суддзі (1805—1808)[1]. Разбіраў у судзе Мазырскага павета зямельныя спрэчкі шляхты.

Маёнтак

Родавым гняздом быў маёнтак Дараў (Дарава) у Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[2]. Быў уласнікам вёскі Вугалец (150 рэвізскіх душ)[2] і трымальнік застаўнога маёнтка Юркевічы (134 душы) ад князя Радзівіла[2].

Сядзіба Кеневічаў у маёнтку Жамыслаўль, малюнак 1812 г. Мастак Альбрэхт Адам.

У 1806 г. купіў у Юзафа Шчыта маёнтак Жамыслаўль у Ашмянскім павеце Віленскай губерні, але ўжо 4 студзеня 1807 г. прадаў яго Якубу Геранімавічу Умястоўскаму (?—1809).

23 красавіка 1807 г. Антон Нестар Кеневіч і Казімір Рудзяеўскі купілі за 333 тыс. польскіх злотых у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх) буйны маёнтак Снядынь (Снядзін)[2], які 14 мая 1808 г. набыўцы падзялілі паміж сабой: мазырскі падсудак Казімір Рудзяеўскі атрымаў маёнткі Махнавічы і Асавец (вёскі Асавец, Балажэвічы, Глініца, Мастовічы, Вялаўск, Майсеевічы, Манчыцы, Замошша і Рудні Астражанская і Скалодзінская)[3], а Антон Нестар Кеневіч атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Макарычы, Турок, Вышалаў), маёнтак Снядзін (Снядзін, Мардзвін) і маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Галубіца, Капцэвічы)[2].

Купляй значных па памеру маёнткаў вывеў сваю сям’ю са стану малазаможнай маянтковай шляхты ў буйных землеўласнікаў беларускага Палесся[4]. Сямейнай сядзібай Антона Нестара Кеневіча стала вёска Лобча[5].

Пасля яго смерці пры падзеле бацькавай спадчыны яго сын Геранім Антонавіч Кеневіч (1796/7—1884) атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Засоп’е і інш.), Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863) — маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Судзібар і інш.), Іпаліт Антонавіч Кеневіч (каля 1791 — 1857) — маёнтак Паўлінаў[5].

Смерць

Скончыў жыццё самагубствам у 1822 г.

Зноскі

  1. 1 2 3 Анішчанка, 2011, с. 156
  2. 1 2 3 4 5 6 Kieniewicz A., 1989, s. 29
  3. Хроніка Убарцкага Палесся / аўтар-уклад. А. І. Атнагулаў. — Мінск : Тэхналогія, 2001. — 495 с.
  4. Kieniewicz S., 1986, s. 11
  5. 1 2 Kieniewicz A., 1989, s. 30

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1822 годзе
Катэгорыя·Суддзі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1775 годзе
Катэгорыя·Кеневічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Кеневічы