wd wp Пошук:

Данатас Банёніс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Банёніс. Данатас Банёніс (Баніёніс) (літ.: Donatas Banionis; 28 красавіка 1924, Каўнас — 4 верасня 2014, Вільня) — літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр; Народны артыст Літвы (1973), Народны артыст СССР (1974), лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне культуры і мастацтва (2013).

Біяграфія

Данатас Банёніс нарадзіўся 28 красавіка 1924 года ў Каўнасе. Яго бацькі — людзі з творчым пачаткам, удзельнічалі ў рабочай самадзейнасці, добра спявалі.

Скончыў Першую рамесную школу Каўнаса па спецыяльнасці «кераміст», падчас вучобы займаўся ў драматычным кружку.

У 1941 годзе пераехаў у Панявежыс і быў прыняты ў трупу Драматычнага тэатра, які ўзначальваў рэжысёр Ю. Мільцініс. У 1944 годзе скончыў студыю пры Панявежыскім тэатры.

Член КПСС з 1960 года. Член ЦК КП Літоўскай ССР[6]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання (1974—1979).

З 1980 года галоўны рэжысёр, з 1984 года — дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра. У 19821984 гадах вучыўся ў Дзяржаўнай кансерваторыі Літоўскай ССР у Вільнюсе.

Як акцёр у Панявежыскім тэатры працаваў да 1 студзеня 2001 года, адкуль звольніўся з прычыны ўведзенай у Літве пенсійнай рэформы, паводле якой пенсіянеры, якія працягваюць працаваць, павінны або звольніцца з працы, або пазбавіцца пенсіі[7].

У ліпені 2014 года перажыў клінічную смерць[8]. 2 верасня ў яго здарыўся інсульт, а 4 верасня 2014 года ў Вільнюсе Банёніс сканаў[9][10]. Пахаваны на Антакальніскіх могілках.

Творчасць

Драматычны акцёр, стварыў па-філасофску абагульненыя, псіхалагічна дакладныя вобразы: Тэсман («Геда Габлер» Г.Ібсена), Ломен («Смерць коміваяжора» А. Мілера), Эдгар («Танец смерці» А. Стрындберга), Брукас («Піюс не быў разумны» Ю.Грушаса). Сярод пастановак: «Амадэус» П. Шэфера, «Вечар» А.Дударава. З 1959 года здымаўся ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць», «Мёртвы сезон», «Гоя», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Салярыс».

Супрацоўніцтва са спецслужбамі

Літоўскі цэнтр па даследаванні генацыда і супраціва жыхароў Літвы апублікаваў дакументы, у якіх гаворыцца, што Данатас Банёніс з 1970 (магчыма раней) па 1974 гг. супрацоўнічаў з КДБ СССР, і працаваў пад псеўданімам «Бронюс». У 1970 г. ён ездзіў ў ЗША, дзе ўсталяваў кантакты з літоўскай эміграцыяй і прадставіў КДБ характарыстыкі некаторых яе асоб. Паводле дакументаў, гэтая паездка агента «Бронюса» ў Злучаныя Штаты была карысная для ідэалагічнай работы[11].

Зноскі

  1. Банионис Донатас Юозович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Donatas Banionis // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Банионис Донатас Юозович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132225166 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  6. Раззаков Ф.И. Досье на звёзд. Правда, домыслы, сенсации. — М.: ЭКСМО-Пресс, 1998. — 752 с. — ISBN 5-04-000982-8.
  7. Яркий и темпераментный Донатас Банионис (нявызн.) (недаступная спасылка). РИА Новости (4 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2014. Праверана 06.09.2014.
  8. Актёр Донатас Банионис в реанимации Архівавана 26 ліпеня 2014.
  9. Умер Донатас Банионис (нявызн.). Lenta.ru (4 сентября 2014). Праверана 4 верасня 2014.
  10. Скончался актёр Донатас Банионис (нявызн.). ИТАР-ТАСС (4 сентября 2014).
  11. В списках агентов КГБ - фамилии Баниониса и Сондецкиса // DELFI.LT

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (41):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Літоўскай ССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Літвы
Катэгорыя·Акцёры Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
Катэгорыя·Постаці Панявежыскага драматычнага тэатра Юозаса Мільцініса
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Панявежыса
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ад інсульту
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Гранд-афіцэры ордэна «За заслугі перад Літвой»
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Народныя артысты Літоўскай ССР
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных