wd wp Пошук:

Драматычны тэатр Юозаса Мільцініса

Драматычны тэатр Юозаса Мільцініса (літ.: Panevėžio Juozo Miltinio dramos teatras, Панявежыскі драматычны тэатр) — тэатр у горадзе Панявежыс (Літва).

Тэатр быў заснаваны ў 1940 годзе на базе Каўнаскай тэатральнай студыі. У 19401954 і 19591980 гадах кіраўніком тэатра быў рэжысёр Юозас Мільцініс, які стварыў у правінцыйным літоўскім горадзе буйную тэатральную школу. У прыватнасці, Мільцінісам была заснавана студыя, якая рыхтавала акцёраў для Панявежыскага драматычнага тэатра.

У гады свайго росквіту тэатр быў вядомы далёка па-за межамі Літвы: «…Вось ужо шмат гадоў, — пісала ў 1971 годзе Наталля Крымава, — на кожную прэм’еру ў Панявежыс адпраўляюцца аўтобусы тэатральных калегаў з усёй Прыбалтыкі. І не толькі Прыбалтыкі — чуткі дайшлі і да Масквы, стварылася ўжо своеасаблівая легенда пра Панявежыскі тэатр і яго кіраўніка Юозаса Мільцініса»[1]. Мільцінісу ўдалося стварыць у сваім тэатры моцны акцёрскі ансамбль: на яго сцэне выступалі, у прыватнасці, Данатас Банёніс, Альгімантас Масюліс, Бронюс Бабкаўскас, Казімерас Віткус.

Пасля смерці Мільцініса на пасадзе кіраўніка яго змяніў Данатас Банёніс, але без свайго стваральніка Панявежыскі тэатр ператварыўся ў звычайны правінцыйны тэатр, і сам Панявежыс, паводле слоў рэжысёра Э. Някрошуса, «перастаў існаваць як культурны цэнтр»[2].

Зноскі

  1. Крымова Н. А. Секреты Паневежиса // Имена. Рассказы о людях театра. — М. : Искусство, 1971.
  2. Азеева И. В., 2015 Театральная школа Юозаса Мильтиниса: судьба феномена // Ярославский педагогический вестник — 2015 — № 2 — Том I (Культурология)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатры Літвы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Драматычны тэатр Юозаса Мільцініса
Катэгорыя·Панявежыс
Катэгорыя·З’явіліся ў 1940 годзе