wd wp Пошук:

Міжнародны дзень роднай мовы

Шахід-Мінар, ці Манумент мучанікам у Бангладэш усталяваны як помнік ахвярам 21 лютага 1952 года падчас маніфестацыі руха за статус бенгальскай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы (на іншых афіцыйных мовах ААН: англ.: International Mother Language Day, ісп.: Día Internacional de la Lengua Materna, фр.: la Journée internationale de la langue maternelle, араб. اليوم العالمي للغة الأم‎‎, кіт.: 國際母語日, руск.: Международный день родного языка) — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года[1] ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення[2]. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы[3] і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.

Тэмы свята

Беларусь

Дні роднай мовы пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі толькі ад часу залічэння ў 2009 годзе Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры беларускай мовы да ліку загрожаных. Ад таго часу бібліятэкі прысвячаюць святу кніжныя выставы беларускамоўных выданняў. Праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, у т.л. у выставу «Захаваем моўную і культурную разнастайнасць і шматмоўе» ў Мінску. Музеі ладзяць публічныя чытанні беларускамоўных твораў мастацкай літаратуры пісьменнікамі, акцёрамі, мастакамі і дзяржаўнымі дзеячамі[5][6].

З 2008 года Таварыства беларускай мовы праводзіць у гэты Дзень агульнабеларускія дыктоўкі паводле беларускамоўных твораў. Таксама праводзяцца прэзентацыі новых беларускамоўных кніг, беларускамоўныя дыскатэкі і канцэрты.

У 2020 годзе самая буйная імпрэза да Дня роднай мовы адбылася ў мінскім культурным хабе ОК16. На шасці пляцоўках праходзілі майстар-клясы, лекцыі, квэсты, фудтракі і канцэрты. Пад канец свята выступіў Лявон Вольскі[7].

Зноскі

  1. Інфармацыя на старонцы ЮНЕСКА (англ.)
  2. Міжнародны дзень роднай мовы на сайце ЮНЕСКА(руск.)
  3. Рэзалюцыя № Α/RES/56/262
  4. http://www.tbm-mova.by/dzenrodnajmovy Архівавана 22 лютага 2017.
  5. Бардзілоўская Н. Сёння Міжнародны дзень роднай мовы(недаступная спасылка) // Белтэлерадыёкампанія, 21.2.2012
  6. Пастушэнка Т. Мінкультуры заклікае актыўней выкарыстоўваць у штодзённым жыцці беларускую мову // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 22.2.2012
  7. svaboda.org

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Святы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мовы