wd wp Пошук:

Гуляўнік

Гуля́ўнік[4][5] (Sisymbrium) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Распаўсюджанне

Каля 90 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай паласе Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы (Анды) і Паўднёвай Афрыцы. На тэрыторыі былога СССР расце 25 відаў. На Алтаі сустракаецца 4 віды[6].

Расце па камяністых схілах, у стэпах і як пустазелле на палях, агародах і ў садах, уздоўж дарог, пераважна на пясчаных глебах, багатых мергелем.

Шырока распаўсюджаны ва ўмераным поясе аднагадовыя і зімуючыя пустазеллі Sisymbrium loeselii, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale); на поўдні еўрапейскай часткі і ў Сярэдняй Азіі ― зімуючае пустазелле Sisymbrium altissimum; на ніжняй Волзе, Доне і Паўночным КаўказеSisymbrium volgense, які размножваецца каранёвымі атожылкамі.

Батанічнае апісанне

гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale) Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя, двухгадовыя, радзей шматгадовыя травы.

Лісце перыстараздзельнае або перыстанадрэзанае, голае або апушанае простымі валасінкамі. Кветкі жоўтыя ў доўгіх гронках. Чашалісцікі прамыя або адтапыраныя. Пялёсткі з кіпцікаў, даўгавата-авальныя. Плод — струк.

Хімічны склад

Пустазельныя віды ўтвараюць шмат дробнага насення, якое ўтрымлівае да 30 % тлустага алею. Многія віды — шкодныя або атрутныя расліны, паколькі ўтрымліваюць у насенні гліказіды тыпу сінігрыну, якія ўтвараюць пры расшчапленні гарчычныя алеі з вострым пахам і пякучым смакам.

Практычнае выкарыстанне

На пашах і пакладах гуляўнік высокі (Sisymbrium altissimum) і гуляўнік Лёзеля (Sisymbrium loeselii) у маладым стане з’ядаюцца вярблюдамі, авечкамі, даюць добры сілас.

Насенне некаторых відаў у Азіі ўжываюць замест гарчыцы.

Некаторыя віды служаць у народзе ў якасці лекавых раслін; напрыклад, гуляўнік лекавы (Sisymbrium officinale) ужываўся для лячэння лёгачных хвароб у Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Сібіры, на Алтаі і ў Паволжы.

Віды

Існуе больш за 50 відаў роду[7].

Некаторыя віды:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Sisymbrium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мінск: «Наука и техника, 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон.
  6. Никифоров Ю.В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер – Белуха, 1992. (Праверана 24 лістапада 2009)
  7. Віды роду Sisymbrium паводле The Plant List.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Гуляўнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі