wd wp Пошук:

Гродзенскае рэальнае вучылішча

Гродзенскае рэальнае вучылішча — агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова. Заснавана ў Гродне ў верасні 1907 года. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі.

Выкладаліся руская, польская, нямецкая і французская мовы, геаграфія, прыродазнаўства, гісторыя, законазнаўства, матэматыка, фізіка, касмаграфія, музыка, маляванне, чарчэнне, асновы ваеннай навукі, гімнастыка. У ім працавалі выпускнікі з універсітэтаў Варшавы, Масквы, Пецярбурга, Полацкай настаўніцкай семінарыі і інш.

Выпускнікі вучылішча мелі льготы пры паступленні ў вышэйшыя тэхнічныя і сельска-гаспадарчыя навучальныя ўстановы, на фізіка-матэматычныя факультэты ўніверсітэтаў. Утрымлівалася за кошт казны і збораў за навучанне. У 1907/08 навучальным годзе мела 2 класы (49 вучняў), у 1914/15 — 7 класаў (311 вучняў). У 19101913 гг. з цэглы па праекце 1903 г. для Гродзенскага рэальнага вучылішча пабудаваны асобны будынак.

З пачаткам Першай сусветнай вайны вучылішча было ў 1915 годзе эвакуіравана ў Калугу. Пасля 1917 г. рэальнае вучылішча скасавана ў сувязі з рэформай народнай адукацыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Зніклі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·1907 год у Гродне
Катэгорыя·Рэальныя вучылішчы Расійскай імперыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1907 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Гродна
Катэгорыя·Віленская навучальная акруга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара