У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонс.
Алан Стэнлі Джонс (англ.: Alan Stanley Jones, нар. 2 лістапада 1946, Мельбурн, Аўстралія) — аўстралійскі аўтагоншчык, чэмпіён свету 1980 года ў аўтагонках у класе Формула-1. Прынёс першы чэмпіёнскі тытул камандзе «Уільямс», і апошні для сваёй краіны. Кіраўнік нацыянальнай каманды Аўстраліі ў гоначнай серыі А1 Гран-пры («Alan Docking Racing»).