wd wp Пошук:

Гор Відал

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гор.

Гор Відал (англ.: Gore Vidal; 3 кастрычніка 1925, Вест-Пойнт, штат Нью-Ёрк, ЗША — 31 ліпеня 2012) — амерыканскі пісьменнік, эсэіст, кіна- і тэатральны драматург , прызнаны класік амерыканскай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Выбітная фігура культурнага і палітычнага жыцця ЗША на працягу апошніх шасцідзесяці гадоў.

Біяграфічныя звесткі

Сваё першае апавяданне Г. Відал напісаў у 19 гадоў. Вядомасць яму прынёс апублікаваны ў 1948 годзе раман «Горад і стоўп», у якім ён адным з першых у амерыканскай літаратуры звярнуўся да праблематыкі гомасексуальнасці. За сваё жыццё ён напісаў 25 раманаў, мноства эсэ, у якіх закранаюцца тэмы палітыкі, рэлігіі, літаратуры і сексу.

Належаў да вядомай у ЗША палітычнай дынастыі. У 1960-я і 1970-я быў палітычным каментатарам на тэлебачанні. Прытрымліваўся леваліберальных поглядаў, удзельнічаў у кампаніі супраць вайны ў Іраку, выступаў за рэлігійныя свабоды. Пісьменнік актыўна займаўся палітыкай. Так, у 1960 годзе ён балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў ЗША ад дэмакратаў.

Памёр у сваёй кватэры пасля перанесенага запалення лёгкіх.

Творчасць

Аўтар раманаў «Ураган» (1946), «Юліян Адступнік» (1964), «Стварэнне» (1981), «Галівуд» (1990) і інш.; п’ес «Візіт на малую планету» (1956), «Вечар з Рычардам Ніксанам» (1972). Пісаў кіна- і тэлесцэнарыі, эсэ і крытычныя артыкулы. Перавагу аддае мастацкаму асэнсаванню гістарычных асоб і падзей. Дакументальны пачатак спалучае з сацяльным аналізам, гістарычную стылізацыю — з сатырай, псіхалагізм — з натуралістычнымі тэндэнцыямі.[8]

Гор Відал, 1948

З раманам «Ураган», базуючыся на ўласным досведзе ўдзелу ў Другой сусветнай вайне, ён уваходзіць у свет літаратуры. Але не вайна, а згуба першага кахання на фронце робіць з яго пісьменніка, які прысвяціў твор не проста абстрактнай вайне, а заўчасна забітаму каханку Джэймсу Трымблу. Скандал рамана «Горад і стоўп» (The City and the Pillar) усчаўся з-за таго, што вайна і пасляваеннае пурытанскае жыццё «пэцкалася» гомасексуальнай тэмай. 1948 год, калі з’явіўся твор, стаў пачаткам складанага і пакручастага шляху вольніцы, эмансіпацыі і новых разуменняў. Згубіўшы кансерватыўнага чытача, аўтар набыў новага альтэрнатыўнага і стаўся класікам не толькі амерыканскай літаратуры наагул, але і гей-літаратуры. У назве кнігі прыхаваная біблейная алюзія, але зацяты бязбожнік смяецца і перакручвае на свой капыл старазапаветныя цытаты, кідае выклік табу.[9]

Аўтар быў вымушаны пісаць пад псеўданімамі (Cameron Kay, Edgar Box, Katherine Everard). Неўзабаве слава прыйшла да яго: прагрэс тэлевізіі і папулярнасць Брадвея, для якіх ён пачаў пісаць, паспрыялі раскрыццю яго талентаў. Аўтар не спыняе працаваць на карысць роўніцы і сексуальных правоў. Творчасцю (раманы «Юліян Адступнік» і «Майра Брекэнрыдж», эсэ «Евангелле ад Гора Відала», «Размовы пра секс», кніга мемуараў «Палімсэст» і інш.) ды ўласным прыкладам пісьменнік раздражняе афіцыйны бамонд, хрысціяністую і гетэрасексуальную Амерыку. Крытыкуе палітыку інтэрвенцыі ЗША ва ўсім свеце, асабіста ганіць прэзідэнтаў Бушаў, падзеі 11 верасня тлумачыць крытычна: гэта натуральная расплата амерыканцаў за тое, што яны нарабілі ва ўсім свеце. Як ветэран Другой сусветнай вайны, шкадуе, што ЗША ўлезлі ў гэтую вайну, бо менавіта там амерыканцы пакаштавалі смак інтэрвенцыі.[9]

Творы Г. Відала перакладзены на рускую, польскую і іншыя мовы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Gore Vidal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118804421 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Gore Vidal Dies at 86; Prolific, Elegant, Acerbic Writer // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2012. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 11 сакавіка 2021.
  5. 1 2 Kindred Britain
  6. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  7. WGA Find a Writer Праверана 24 лютага 2020.
  8. Е. Лявонава (1997)
  9. 1 2 У. Гарбацкі (2012)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Антываенныя актывісты
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Драматургі ЗША
Катэгорыя·Аўтары літаратуры ЛГБТ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Публіцысты ЗША
Катэгорыя·Палітыкі ЗША
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтары гістарычных раманаў
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі