wd wp Пошук:

Гетэрасексуальнасць

Гетэрасексуальнасць (ад грэч.: ἑταῖρος — партнёр[1] і лац.: sexus — пол) — у шырокім сэнсе слова феномен чалавечай сексуальнасці, які ўключае або можа ўключаць у сябе гетэрасексуальную арыентацыю, гетэрасексуальную ідэнтычнасць і гетэрасексуальныя паводзіны.

У вузкім сэнсе слова гетэрасексуальнасць — гэта сексуальная арыентацыя, вызначаная як эмацыйнае, рамантычнае (платанічнае), эратычнае (пачуццёвае) або палавая цяга толькі і выключна да асоб іншага полу. Некаторыя псіхолагі дзвюмя іншымі сексуальнымі арыентацыямі называюць гомасексуальнасць і бісексуальнасць, адлучаючы іх ад зоасексуальнасці, педафіліі і інш., якія разглядаюцца як паталагічныя.

Гетэрасексуальная арыентацыя з’яўляецца самай распаўсюджанай на Зямлі. Шматлікія завуць яе таксама «нармальная арыентацыя», што выклікае пратэсты ў прадстаўнікоў гэтак званых секс-меншасцяў, паколькі намякае на іх ненармальнасць.

У сувязі з шматзначнасцю тэрміна «гетэрасексуальнасць» у навуковай літаратуры ў апошні час стала прынята карыстацца ўдакладняючымі або вузейшымі тэрмінамі — напрыклад, казаць аб гетэрасексуальнай арыентацыі або гетэрасексуальных паводзінах, аб гетэрасексуальнасці у цэлым (як з’яве) або аб гетэрасексуальнасці як кропцы на падшкале «сексуальнасць» шкалы Кінсі, за выключэннем сітуацый, калі сэнс тэрміна «гетэрасексуальнасць» ясны з кантэксту.

Гл. таксама

Зноскі

  1. ἑταῖρος.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сексуальная арыентацыя