wd wp Пошук:

Горныя штаты

Горныя штаты ЗША. Чырвоным колерам паказаны штаты якія заўсёды адносяцца да горных. Заштрыхаваным чырвоным колерам паказаны штаты, якія паводле Бюро перапісу насельніцтва ЗША адносяцца да горных, аднак у некаторых крыніцах могуць адносіцца да іншых геаграфічных абласцей ці быць адасобленымі

Горныя Штаты (англ.: The Mountain States), таксама вядомыя як Горны Захад (англ.: Mountain West), — адно з дзевяці геаграфічных падраздзяленняў Бюро перапісу насельніцтва ЗША і геаграфічны субрэгіён у Заходняй часткі ЗША, які знаходзіцца пераважна ў Скалістых горах сістэмы Кардыльераў. Складаецца са штатаў Арызона, Каларада, Айдаха, Мантана, Невада, Нью-Мексіка, Юта і Ваёмінг.

Час

На большай тэрыторыі Горных Штатаў дзейнічае Горны час ЗША (акрамя Невады, поўначы Айдаха і большай часткі Арызоны)[1] .

Насельніцтва

Гэта самая маланаселеная частка краіны, што гістарычна было абумоўлена ў першую чаргу цяжкапраходным ландшафтам а гэтак жа малапрыдатным кліматам і глебамі для развіцця сельскай гаспадаркі. У сярэднім шчыльнасць насельніцтва складае каля 4 чалавек на 1 квадратны кіламетр. Большасць буйных гарадоў знаходзяцца на ўскраінах субрэгіёна (Фінікс, Дэнвер, Лас-Вегас), аднак у цэнтральнай частцы ёсць невялікая частка меней населеных гарадоў, такіх як Солт-Лэйк-Сіці.

Эканоміка

Традыцыйна ў Горных Штатах былі развіты здабыча карысных выкапняў і жывёлагадоўля. У Скалістых горах вядзецца здабыча золата, серабра, цынку, свінцу, медзі і урану. Каларада, Ваёмінг і Мантана маюць вялікімі вялікія запасы нафты, прыроднага газу і вугля. На захадзе Горных Штатаў, тэрыторыю якіх займаюць Вялікія Раўніны развіта сельская гаспадарка.

У апошні час актыўна развіваецца турызм і сфера паслуг. Галоўным чынам турысты наведваюць нацыянальныя паркі размешчаныя ў паўднёвай частцы штата Юта і горналыжныя курорты штата Каларада.

Зноскі

  1. http://www.infoplease.com/spot/daylight1.html Infoplease: Daylight Saving Time, A trip around the world reveals that time isn’t a synchronized science
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рэгіёны ЗША