У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гладыш (значэнні).
Глады́́ш[3] (Laserpitium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae). Налічвае каля 30[4] відаў, распаўсюджаных ва ўмераных зонах Старога Свету, галоўным чынам у Міжземнамор’і.
Шматгадовыя, зрэдку двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 150[5] см. Сцёблы голыя або апушаныя. Лісце чаргаванае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, белага, ружовага, жоўтага колеру, у парасонах. Плод — віслаплоднік.
Эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны. Маюць эфірны алей гераніёл, які выкарыстоўваецца ў парфумерыі, касметыцы і харчовай прамысловасці[5]. Лекавыя расліны — настой з кораня выкарыстоўваецца пры захворваннях страўніка, печані, жаночых захворваннях і ў якасці мачагоннага сродку[5].