Гла́дыш шыракалісты[3] (Laserpitium latifolium) — від травяністых шматгадовых раслін рода Гладыш (Laserpitium).
Расліна дасягае ў сярэднім 50—150 см у вышыню. Суквецце мае дыяметр 10—15 см. Сцябло шаравата-зялёнае, круглае, прамое і злёгку рыфлёнае, разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце даволі вялікае, з бачным цэнтральным рабром. Лісточкі яйкападобныя або ў форме сэрца і зубчастыя. Памер лісця: 3—10 см даўжынёй, 2—6 см у шырыню. Кветкі белыя, сабраны ў парасончыкі з 25—40 праменямі. Дыяметр суквеццяў можа дасягаць 20—30 сантыметраў. Сезон цвіцення з мая па жнівень. Плады даўгаватыя і плоскія, 5—10 мм у даўжыню.
Гладыш шыракалісты шырока распаўсюджаны ў большасці краін Еўропы, акрамя Албаніі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Ірландыі, Нідэрландаў і Партугаліі. Ён быў інтрадукаваны ў Бельгіі.
Расце ў горных сухіх лясах, па травяністым схілах, на сонечных ўзлесках лясоў або лугоў. Аддае перавагу карбанатным глебам і багатым пажыўнымі рэчывамі субстратам, на вышыні 400—2100 метраў над узроўнем мора.