wd wp Пошук:

Георгій Пятровіч Кандрацьеў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Георгій Пятровіч Кандрацьеў (нар. 7 студзеня 1960, Любанічы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі і савецкі футбаліст, трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера іграка

У дзяцінстве займаўся многімі відамі спорту адразу: удзельнічаў у раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Паступіўшы ў Віцебскі тэхнікум фізкультуры, пачаў сур’ёзна займацца футболам. У гэты ж час прыняты ў групу падрыхтоўкі віцебскай «Дзвіны», праз некаторы час пачаў выступаць у гэтай камандзе за асноўны склад у Другой лізе саюзнага першынства па футболе. За 2 сезоны ў камандзе праявіў сябе як бамбардзір — у кожным з двух сезонаў (1978 і 1979) забіваў па 11 мячоў.

У 1980 годзе быў запрошаны ў «Дынама» (Мінск). Паколькі ў камандзе быў дэфіцыт форвардаў, амаль адразу зайграў у аснове — у 1-м сезоне правёў 11 гульняў. Але ўжо наступны сезон быў практычна страчаны — Георгій правёў яго ў дублі. Больш за тое, два месяцы ў 1981 гуляў за «Дынама» (Брэст), адначасова з’яўляючыся яшчэ і ваеннаслужачым. У канцы года ўсё ж вернуты ў Мінск. Пасля гэтага Кандрацьеў — асноўны ігрок «мінчукоў». Быў капітанам каманды адзін сезон.

З 1984 года стаў прыцягвацца да гульняў за зборную СССР. Правёў 14 гульняў, у пяці выхадзіў у стартавым складзе. Забіў 4 мяча. Кар’ера ў зборнай завяршылася адразу пасля зняцця з пасады галоўнага трэнера зборнай Эдуарда Малафеева летам 1986 года.

У сезоне 1988, пасля вяртання ў Мінск Эдуарда Малафеева ў якасці галоўнага трэнера, гуляў нестабільна, забіў усяго 1 гол. У выніку, Эдуард Малафееў адлічыў Кандрацьева з «Дынама» (Мінск).

Георгій у 1989 годзе пераехаў у Адэсу, дзе правёў некалькі сезонаў за «Чарнаморац». У 1991 годзе, разлічваючы на ​​дапамогу ў замежным працаўладкаванні, пераехаў гуляць у Маскву за «Лакаматыў». У другой палове 1991 года тры месяцы гуляў за «Санкт-Пёльтэн», у якога «зламаўся» асноўны форвард. Па вяртанні ў строй нападніка, Кандрацьеў з’ехаў дадому.

У 1992 годзе гуляў за «Металург» (Маладзечна), а ў стартавым матчы чэмпіянату Беларусі 1992/93 ударыў суддзю і атрымаў дыскваліфікацыю на 15 гульняў. У 1993 пераехаў на Украіну, дзе разам з экс-дынамаўцам Сяргеем Гоманавым выступаў за «Тэмп» (Шапятоўка). У 1993 годзе гуляў у оберлізе за «Вісмут». Пасля 5-ці гульняў, з’ехаў дадому рабіць візу, але аформіць яе ў тэрмін не паспеў. У клубе адмовіліся плаціць футбалісту заробак за спазненне і Кандрацьеў зноў вярнуўся дадому. У 1994—1997 гадах гуляў у Фінляндыі за каманду КаІК Каскінен разам з Юрыем Жалудковым і Валерыем Алейнікам. У 1998 годзе завяршыў кар’еру ў мазырскай «Славіі».

Кар’ера трэнера

У 2003 годзе паступіў і скончыў ВШТ. 12 снежня 2010 года ў Маскве скончыў 240-гадзіннае навучанне ў ВШТ на трэнерскіх курсах і атрымаў ліцэнзію Pro.

Трэнерскую працу пачаў у 1998 годзе ў якасці другога трэнера мазырскай «Славіі», дзе заканчваў кар’еру іграка. У 2000—2002 гадах працаваў другім трэнерам «Дынама» (Мінск), прычым з ліпеня па кастрычнік 2001 года выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Працаваў галоўным трэнерам віцебскага «Лакаматыва» (2003—2004) і «Смаргоні» (2005—2008) — вывеў апошні клуб у Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе.

З 2009 года ўзначальваў моладзевую зборную Беларусі, з якой стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы (2011) і заваяваў пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012. Са снежня 2011 года адначасова з’яўляўся галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе.

На Алімпійскіх гульнях зборная пад кіраўніцтвам Кандрацьева заняла трэцяе месца ў групе, што не дазволіла ёй выйсці ў чвэрцьфінал. Як галоўны трэнер нацыянальнай зборнай правёў увесь адборачны цыкл да чэмпіянату свету 2014, у якім Беларусь выступіла няўдала, заняўшы апошняе месца ў групе. На старце кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2016 Беларусь у гасцях згуляла ўнічыю з Люксембургам (1:1), пасля чаго ў хатніх матчах саступіла Украіне (0:2) і Славакіі (1:3). На наступны дзень пасля апошняга паражэння, 13 кастрычніка 2014, Кандрацьеў пакінуў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай[3].

У сезоне 2015 заставаўся без трэнерскай працы. У лістападзе 2015 года стала вядома, што Кандрацьеў стане новым галоўным трэнерам футбольнага клуба «Мінск»[4]. У студзені 2016 года афіцыйна ўзначаліў сталічны клуб[5]. У сезоне 2016 прывёў каманду да чацвёртага месца ў чэмпіянаце. У сезоне 2017 «Мінск» узяў курс на амаладжэнне, і Кандрацьеў пагадзіўся падоўжыць супрацоўніцтва са сталічным клубам. У новым складзе, большасць якога стваралі маладыя ўласныя выхаванцы, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы і заняла 14-е месца. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[6].

У студзені 2018 года ўзначаліў бабруйскую «Белшыну»[7]. У кастрычніку 2018 года, пасля паражэння ад «Славіі» (0:2), якое практычна пазбавіла бабруйскую каманду шанцаў на выхад у Вышэйшую лігу, паканіў пасаду галоўнага трэнера[8].

У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Ігара Кавалевіча ў гродзенскім «Нёмане»[9]. У лютым 2019 года стаў таксама памочнікам Міхаіла Мархеля ў моладзевай зборнай Беларусі[10], а ў сакавіку з-за занятасці Мархеля самастойна праводзіў збор моладзевай каманды[11]. У чэрвені 2019 года, з прызначэннем Мархеля галоўным трэнерам нацынальнай зборнай Беларусі, увайшоў у яго штаб[12], у сувязі з чым пакінуў «Нёман»[13].

У красавіку 2021 года, пасля адстаўкі Мархеля, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера зборнай Беларусі[14], а ў ліпені таго ж года быў зацверджаны на пасадзе[15].

Дасягненні

Зноскі

  1. Georgi Kondratjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Georgi Kondratiev // FBref.com
  3. Руководство АБФФ приняло отставку Георгия Кондратьева
  4. Георгий Кондратьев назначен главным тренером “Минска”
  5. Георгий Кондратьев официально возглавил “Минск”
  6. Лухвич стал главным тренером «Минска»
  7. Георгий Кондратьев официально возглавил “Белшину”
  8. Кондратьев покинул пост главного тренера “Белшины”
  9. Георгий Кондратьев вошел в тренерский штаб “Немана”
  10. Болтрушевич, Мирослав Хлебосолов и еще 17 футболистов вызваны для подготовки к матчу против Гибралтара
  11. Кондратьев из-за занятости Мархеля с U-17 проведет сбор молодежной сборной Беларуси
  12. Кондратьев, Юрий Мархель, Сулима и Ровнейко войдут в штаб Михаила Мархеля в сборной Беларуси
  13. Георгий Кондратьев покинул “Неман”
  14. Георгий Кондратьев назначен и.о. главного тренера сборной Беларуси
  15. Георгий Кондратьев утвержден в должности главного тренера сборной Беларуси
  16. Віталій Орлов Одеські злети футболіста Георгія Кондратьєва (укр.)  // Я — одесит, 19.08.2022
Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Трэнеры ФК Віцебск
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Смаргонь
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі зборнай СССР па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Санкт-Пёльтэн
Катэгорыя·Ігракі ФК Тэмп Шапятоўка
Катэгорыя·Ігракі МФК Сімург
Катэгорыя·Майстры спорту СССР
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Трэнеры МФК Сімург
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Трэнеры маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня