wd wp Пошук:

Генрых Гай

Генрых Юліян Гай або Генрых Юльевіч Гай[1] (польск.: Henryk Julian Gay; 10 студзеня 1875, Варшава — 3 кастрычніка 1936, Варшава) — архітэктар і інжынер польскага паходжання[1][2], які ў пачатку 20 ст. працаваў у Расійскай імперыі, а потым у Польшчы. Можа лічыцца беларускім, грузінскім, польскім і ўкраінскім архітэктарам згодна з укладам у горадабудаўніцтва гэтых краін.

Працаваў у стылі неакласіцызму[3]. Аўтар праектаў многіх будынкаў у Варшаве, Мінску, Кіеве і ў іншых месцах Расійскай імперыі. У міжваенны перыяд — ваяводскі архітэктар у Пінску.

Біяграфія

Дом Свянціцкага, пабудаваны па праекце Генрыха Гая

Нарадзіўся 10 студзеня 1875 года ў Варшаве, у Царстве Польскім, сын Генрыха і Іааны (у дзявоцтве Мюлер (Müller))[3]. Паходзіў з польскай шляхты[1]. Яго дзед, Якуб Гай(польск.) бел., быў архітэктарам, спраектаваў, між іншым будынак Банка польскага ў Варшаве. Генрых Гай скончыў Рэальную школу Войцеха Гурскага[3], вывучаў архітэктуру ў Інстытуце грамадскіх інжынераў у Пецярбургу, у 1898 годзе атрымаў дыплом інжынера[3][4]. Пазней працягваў адукацыю ў Парыжы, Вене і Мюнхене; пэўны час жыў у Італіі, Алжыры, Тунісе і г. д.[3]

Пасля вяртання з-за мяжы пачаў працу ў Варшаве[3]. Між іншым, назіраў за будаўнічымі працамі над казармамі кадэцкага корпусу па праекце Віктара Піятроўскага. Па радзе старэйшых калег у 1906 годзе ён пераехаў у Мінск, дзе тым часам не хапала прафесійных архітэктараў і было лягчэй зрабіць кар’еру самастойнага аўтара[3][5]. У 1906—1910 гадах кіраваў будаўніча-мантажнымі працамі на будове Касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску[3].

З 1909 года член Кола архітэктараў у Варшаве[6]. У пачатку снежня 1908 года ў складзе дэлегацыі Кола ўдзельнічаў у Першым з’ездзе дэлегатаў польскіх архітэктурных колаў у Кракаве[7].

Перад Першай сусветнай вайной удзельнічаў у працы дзвюх архітэктурных майстэрняў. Адна з іх знаходзілася ў Варшаве і спачатку была ў супольным уладанні (разам з Дзержаноўскім і Вайцяхоўскім), а пазней ва ўладанні Гая, на вул. Акульнік(польск.) бел.. Другая суполка, «Гай, Свянціцкі & Co», знаходзілася ў Мінску, у доме Юхновіча на рагу сучасных вуліц Карла Маркса і Энгельса[3][5]. Пэўны час працаваў у Мінску і яго ваколіцах, узвёў нямала твораў сакральнай і грамадзянскай архітэктуры. Удзельнічаў у архітэктурных конкурсах, дзе атрымаў шматлікія адзнакі і ўзнагароды[3], між іншым першую прэмію ў конкурсе на праектаванне Бесарабскага рынку(руск.) бел. ў Кіеве[4]; да гэтага Гай меў вопыт будаўніцтва крытага рынку ў Варшаве. У 1914 годзе пераехаў у глыб Расіі[6], пачатак Першай сусветнай вайны сустрэў ва Уладзівастоку. Арганізаваў там польскую калонію і выконваў абавязкі консула. У 1918 годзе выехаў з Расіі[6]. У 1919 годзе прыехаў у Мінск, але ў тым жа годзе пакінуў Міншчыну[5] і вярнуўся ў Варшаву[3]. У час польска-савецкай вайны ўваходзіў у склад польскай Грамадзянскай варты. Праводзіў лекцыі ў Чыгуначнай школе[3]. У міжваенны перыяд працаваў на пасадзе ваяводскага архітэктара ў Пінску[5].

Узнагароды

Працы

Варшава

Мінск

Іншыя

У міжваенны перыёд праектаваў будынкі таксама ў Брэсце, Пінску (для дзяржаўных устаноў і банкаў) і Баранавічах[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 Знакамітыя мінчане: матэрыялы Беларус.-Пол. навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2004 г. / Беларус. дзярж. пед. ун-т; рэдкал.: А. Вялікі, З. Вінніцкі (навук. рэд.) [і інш.]. — Мінск; Вроцлаў, 2005. — С. 67—72.
  2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Том 3, С. 280
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 K.G.. Ś.P. Henryk Julian Gay, architekt. «Architektura i Budownictwo». 12, s. 414, 1936. Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza Architektów Polskich (польск.)
  4. 1 2 3 Wołodymyr Tymofijenko: Zodczi Ukrajiny kincia XVIII — poczatku XX stolit′. Biohraficznyj dowidnyk (ukr.). alyoshin.ru. Архівавана 21 снежня 2013.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Генрих Гай. Польский след в белорусской архитектуре (нявызн.).
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 A. Barański: Henryk Julian Gay. warszawa1939.pl Архівавана 4 сакавіка 2016.
  7. Protokół I zjazdu Kół architektonicznych polskich w Krakowie // Czasopismo Techniczne. — 1909. — № 1. — S. 5; Z I-go Zjazdu Delegatów Kół Architektonicznych Polskich w Krakowie (1908) // Przegląd Techniczny. — 1908. — № 52. — S. 635.
  8. Rozstrzygnięcie konkursów // Architekt(руск.) бел.. — 1902. — № 8. — S. 95.
  9. Kronika bieżąca // Przegląd Techniczny. — 1906. — № 10. — S. 108.
  10. Статуя на проспекте Независимости.(недаступная спасылка) ctv.by
  11. Расстраляная архітэктура
Тэмы гэтай старонкі (24):
Нарадзіліся ў 1875 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў 1936 годзе
Нарадзіліся 10 студзеня
Асобы
Архітэктары Беларусі
Архітэктары Варшавы
Архітэктары неаготыкі
Памерлі 3 кастрычніка
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Архітэктары Польшчы
Памерлі ў Варшаве
Выпускнікі Інстытута грамадзянскіх інжынераў
Нарадзіліся ў Варшаве
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Архітэктары Мінска
Архітэктары мадэрну
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Архітэктары Кіева
Архітэктары паводле алфавіта
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі