wd wp Пошук:

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт (СПбДАБУ) (руск.: Санкт-Петербургский государственный архитектурно-строительный университет (СПбГАСУ)) — найстарэйшая ў Расіі вышэйшая навучальная тэхнічная ўстанова па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных інжынераў, архітэктараў, будаўнікоў.

Гісторыя

СПбДАБУ вядзе сваю гісторыю з Вучылішча грамадзянскіх інжынераў, якое было створана ў 1832 годзе па ўказу імператара Мікалая I. У 1842 годзе вучылішча, у якім галоўнымі прадметамі былі матэматычныя і інжынерныя навукі, было аб’яднана з т.з. Архітэктарскім вучылішчам — групай пры Акадэміі мастацтваў, дзе навучалася да 50 пенсіянераў Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін, з ліку тых, хто атрымаў мастацкую адукацыю, але не маюць дастатковых ведаў у горадабудаўніцтве. Гэта новая навучальная ўстанова атрымала назву «Будаўнічае вучылішча Галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін і публічных будынкаў». У 1877 годзе па новым «Палажэнні аб Будаўнічым вучылішчы», яно было прыраўнавана да вышэйшых навучальных устаноў і з 1882 года стала называцца Інстытут грамадзянскіх інжынераў (ІГІ). У савецкую эпоху назвы і яго абрэвіятуры змяняліся наступным чынам:

Сучасны варыянт поўнай назвы навучальнай установы (архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт) з’явіўся 21 чэрвеня 1993 года, у час агульнарасійскай кампаніі па пераназванні інстытутаў ва ўніверсітэты.

ЛІБІ ўзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945) і Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1982), медалём «За асваенне цалінных зямель» (1963)[1].

Выпускнікі Будаўнічага вучылішча атрымлівалі званне архітэктарскага памочніка. За заслугі ў практычнай дзейнасці яны мелі права атрымаць больш высокае званне інжынера-архітэктара. Пасля пераўтварэння навучальнай установы ў Інстытут грамадзянскіх інжынераў, яго выпускнікі сталі атрымліваць званне грамадзянскага інжынера[2].

Назвы ВНУ

Факультэты

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Гісторыя СПбДАБУ
  2. Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-е — 1917 годы): илл. биогр. словарь / Гос. науч.-исслед. музей архитектуры им. А.В. Щусева и др. — М.: КРАБиК, 1998. — С. 296. — 320 с. — ISBN 5-900395-17-0.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Санкт-Пецярбургскі архітэктурна-будаўнічы ўніверсітэт
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1832 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі