wd wp Пошук:

Прушкаў

Прушкаў[1] (польск.: Pruszków) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Прушкоўскага павета Мазавецкага ваяводства, частка Варшаўскай агламерацыі. Утварае гарадскую гміну. Займае плошчу 19,15 км². Насельніцтва — 61 237 чалавек (станам на 2018 год).

Гісторыя

Адно з першых згадванняў пра Прушкаў датуецца пачаткам XV ст.: у рукапісе Мазавецкай метрыкі часоў Януша Мазавецкага можна прачытаць пра рыцара Свенску, які паходзіў з “de Praskow” (кастрычнік 1414 г.).

Увод варшаўска-венскай чыгункі ў XIX ст. станоўча паўплываў на развіццё Прушкава. Падчас Студзеньскага паўстання ў ноч на 1/2 лістапада 1864 г. дзве паўстанцкія эскадры пачалі штурм расійскіх вайсковых пастоў, размешчаных на чыгуначных станцыях у Прушкаве і Гродзіску-Мазавецкім. У 1889 г. была створана фабрыка для ліцця жалеза. У вёсцы Творкі (зараз у складзе Прушкаўскай гміны) у 1891 г. быў пабудаваны шпіталь для псіхічнахворых.

У 1905 г., а потым у 1908-1910 гг. адбыліся забастоўкі і дэманстрацыі рабочых. Падчас Першай сусветнай вайны 12-18 кастрычніка 1914 г. адбылася бітва за Прушкаў. Падчас баёў расейскім войскам удалося адсунуць немцаў на захад. Паселішча атрымала статус горада ў 1916 г. У 1918 годзе была сфарміравана рада рабочых дэлегатаў.

У 1923 г. быў заснаваны спартыўны клуб Znicz Pruszków, а ў 1927 г. былі запушчаны элекртычныя цягнікі. Уведзена ў эксплуатацыю муніцыпальная электрастанцыя, адбылася рэканструкцыя чыгункі, а ліцейная фабрыка была пераўтворана ў станковы завод. У 1931 г. пачалася вялікая хваля працоўных забастовак[2].

Падчас Другой сусветнай вайны рукамі нацыстаў было забіта каля 1500 гараджан яўрэйскага паходжання. Амаль 100 жыхароў Прушкува былі забітыя на франтах Другой сусветнай вайны, і больш чым столькі ж жыхароў загінулі, як салдаты Арміі Краёвай.

У сувязі з Варшаўскім паўстаннем, у жніўні 1944 г. нямецкія акупанты арганізавалі транзітны лагер для жыхароў Варшавы і наваколля, вядомы як Durchgangslager 121 (Dulag 121), на закрытым заводзе па рамонце цягнікоў ў Прушкаве. Праз лагер прайшло ад 390 000 да 410 000 чалавек. Гэтыя падзеі адлюстваны ў музеі Дулаг 121, адкрытым у 2010 годзе.

17 студзеня 1945 г. Прушкаў быў вызвалены ад нямецкай акупацыі і заняты падраздзяленнямі Чырвонай Арміі, якія ўваходзілі ў склад антыгітлераўскай кааліцыі. Да аднаўлення Варшавы тут размяшчаліся офісы і штаб-кватэры многіх міністэрстваў[2].

26 сакавіка 1945 г. шаснаццаць прадстаўнікоў Польскай падпольнай дзяржавы, запрошаныя на перамовы ў Прушкаў, былі арыштаваны НКУС і этапаваны ў Маскву.

Пасля вайны Прушкоў стаў адным з найбуйнейшых індустрыяльных цэнтраў у Мазовіі.

У 1976 г. быў адкрыты Музей старажытнай мазавецкай металургіі (польск.: Muzeum Starożytnego Hutnictwa Mazowieckiego im. Stefana Woydy).

Самым старажытным раёнам сучаснага Прушкава з’яўляецца Жбікаў (ахоплівае паўночную частку горада), згадкі пра які адносяцца да 1236 года.

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. 1 2 Tomasz Chludziński, Janusz Żmudziński „Mazowsze, mały przewodnik” Wyd. Sport i Turystyka Warszawa 1978 s. 202-204
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Прушкоўскага павета
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Прушкаў
Катэгорыя·Гарады Мазавецкага ваяводства