wd wp Пошук:

Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дмахоўскі.

Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі (1807, в. Нагародавічы — 22 лютага 1862, Вільна) — мастак.

Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў у піярскім вучылішчы ў Шчучыне, паводле некаторых звестак таксама вучыўся ў Навагрудку. У 1826 г. В. Дмахоўскі паступіў у Віленскі ўніверсітэт на літаратурны факультэт, адначасова з вучобай браў урокі малявання ў Яна Рустэма. Прымаў удзел у Лістападаўскім паўстанні (1830—1831), пасля яго паражэння вымушаны быў эмігрыраваць у Прусію. У 1837 г. царскі ўрад аб’вясціў амністыю, В. Дмахоўскі вярнуўся ў Вільню. У Вільні В. Дмахоўскі адкрыў мастацкую майстэрню, якая за 20 год працы стала своеасаблівай мастацкай школай, дзе вучыліся многія вядомыя майстры, у т.л. Х. Скірмунт і інш. Часта наведваў свой небагаты маёнтак Нагародавічы.

Віленскі перыяд у творчасці В. Дмахоўскага прынёс шматлікія і разнастайныя творы, але краявіды радзімы асабліва хвалявалі мастака, гэта адчуваецца ва ўсіх творах мастака: «На начлезе», «Каля пераправы», «Навагрудак», «Возера Свіцязь», «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843) і інш. Працаваў мастак шмат, сучаснікі налічвалі больш за сто пейзажаў і жанравых карцін. В. Дмахоўскага называлі «Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец 17 ст., В. Дмахоўскі быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшы.

Таксама В. Дмахоўскі вядомы як скульптар і сцэнограф. У 1850—1854 г. афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры («Галька» С. Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Дж. Расіні, «Фаварытка» Г. Даніцэці і інш.).

Сын В. Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі, таксама жывапісец.

Галерэя

Зноскі

  1. Wincenty Dmochowski // RISM: Répertoire international des sources musicales — 1952.
  2. Wincenty Dmochowski // NUKAT — 2002.
  3. Wincenty Dmochowski // MAK
  4. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 18 ліпеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Шчучынскага піярскага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Дмахоўскія
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1807 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1862 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе