wd wp Пошук:

Гая Дзмітрыевіч Гай

Гай Дзмітрыевіч Гай (Гайк Бжышкян(ц), арм.: Հայկ Բժշկյանց) 6 (18) лютага 1887 — 11 снежня 1937 — савецкі ваеначальнік, Камкор, герой Грамадзянскай вайны[2]. 11 снежня 1937 расстраляны падчас кампаніі масавых рэпрэсій у РСЧА(руск.) бел.. Пасля смерці Сталіна рэабілітаваны.

Біяграфія

Раннія гады

Армянін, нарадзіўся ў Таўрызе (Персія), у сям’і народнага настаўніка.

У 1901 пераязджае ў Тыфліс, дзе вучыцца ў армянскай духоўнай семінарыі[3].

З 1903 года браў удзел у рэвалюцыйным руху ў Закаўказзі[2]. Член РСДРП з 1904 года (паказваюць на яго ўступленне ў Армянскую сацыял-дэмакратычную (гнчакскую) партыю і ў атрад фідаінаў(руск.) бел.[3]).

Пасля заканчэння школы інструктараў і афіцэраў у Тыфлісе добраахвотна адправіўся на фронт. Камандуе ротай армянскіх добраахвотнікаў у шостай дружыне, якая ваявала на Каўказскім фронце супраць туркаў. У першую сусветную вайну даслужыўся да чыну штабс-капітана, генералам Юдзенічам быў узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі[3].

Служба ў РСЧА

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўступіў у РКП(б). Падчас Грамадзянскай вайны на чале сфармаваных ім частак вёў барацьбу супраць Чэхаславацкага корпуса і Арэнбургскіх казакоў генерала Дутава(руск.) бел.. У ліпені 1918 кіраваў абаронай Сімбірска. Нягледзячы на значную перавагу ў жывой сіле, артылерыі і выбары пазіцыі для абароны пацярпеў паразу ад наступу белых частак(руск.) бел. падпалкоўніка У. О. Капеля, які ўзяў горад 21 ліпеня 1918. Камандаваў наступнымі часткамі і злучэннямі:

Вясной 1920 камандаваў 2-м каўказскім кавалерыйскім корпусам Паўднёвага фронту РСФСР(руск.) бел.. Падчас савецка-польскай вайны — камандуючы 3-м кавалерыйскім корпусам(руск.) бел.[2], гераічна дзеючым на Заходнім фронце РСФСР. У жніўні 1920 3-і Кавалерыйскі корпус з часткамі 4-й арміі(руск.) бел. быў акружаны польскімі войскамі, пасля найцяжэйшых баёў інтэрнаваны(руск.) бел. ва Усходняй Прусіі.

У 1922 годзе наркамваенмар Арменіі[2], пасля займаўся ваенна-педагагічнай і навуковай працай.

У 1923 годзе скончыў Вышэйшыя ваенна-акадэмічныя курсы(руск.) бел.. У маі таго ж года камандзір і ваенкам 7-й кавалерыйскай дывізіі(руск.) бел., потым 3-га кавалерыйскага корпуса(руск.) бел..

У 1924—1925 гадах начальнік ваеннага гарнізона Мінска.

З 1926 года працягнуў вучобу ў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Пасля яе заканчэння ў 1927 годзе[2], загадвае там кафедрай і праз два гады абараняе дысертацыю.

У 1933—1935 гадах прафесар кафедры ваеннай гісторыі Ваенна-паветранай акадэміі імя Жукоўскага(руск.) бел.[2].

Аўтар кніг «У баях за Савецкую Беларусь» і нарыса аперацый 3-га коннага корпуса (абедзве непублікаваныя).

Апала і гібель

У чэрвені 1935 быў зняты з усіх пастоў, звольнены з войска, выключаны з партыі. 3 ліпеня 1935 быў арыштаваны па абвінавачванні ў «стварэнні ваенна-фашысцкай арганізацыі ў РСЧА». У лісце Генрыху Ягодзе са следчага ізалятара прызнаў, што, «будучы выпіўшы, у прыватнай гутарцы з беспартыйным, сказаў, што „трэба прыбраць Сталіна, усё роўна яго прыбяруць“»[5]. Жонка Гая, Наталля Якаўлеўна звярнулася па дапамогу да старога рэвалюцыянера Пятра Кобазева(руск.) бел., якому Сталін праз памочніка перадаў: «НКУС разбярэцца». 15 кастрычніка 1935 года быў прысуджаны Адмысловай нарадай пры НКУС СССР па абвінавачванні ў дачыненні да контррэвалюцыйнай групы да 5 гадоў лагераў[6]. Пры перасылцы ў Яраслаўскую турму 22 кастрычніка 1935 года здзейсніў пабег[7], але ўжо праз некалькі дзён быў затрыманы супрацоўнікамі НКУС[8][9].

Два гады знаходзіўся ў зняволенні. У канцы 1937 (11 снежня) у ходзе кампаніі масавых «чыстак» у РСЧА быў расстраляны[10]. Пасля смерці Сталіна рэабілітаваны і адноўлены ў партыі (пасмяротна).

Узнагароды

Памяць

Помнік Г. Гаю ў школьным двары, Тальяці
Паштовая марка СССР, 1967

Сачыненні

Зноскі

  1. Гай Гая Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Гай Гая Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133. — 737 с.
  3. 1 2 3 Сталин был не прав, послав Гая на эшафот (Эдуард ГАСПАРЯН) (ПЕРСОНЫ. ИЗВЕСТНЫЕ АРМЯНЕ) Архівавана 26 мая 2013. (руск.)
  4. rkka.ru. cavalry. Кавалерия гражданской войны. Командный состав кавалерийских соединений и объединений (руск.)
  5. Соколов Б. В. Наркомы страха. М.: АСТ-Пресс, 2001. С. 78
  6. Сайт таварыства «Мемарыял»
  7. Шрейдер М. П. НКВД изнутри: Записки чекиста. — М. : Возвращение, 1995.
  8. Мясников, В. Последний бой Гая // Коммунар. — 1989.
  9. Как комкор Гай наркому Ягоде свинью подложил // «АиФ Долгожитель». — 9 декабря 2005 г.. — № 23 (83).
  10. У справе Гая змяшчаецца абвінавачванне ва ўдзеле «ў антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі правых» (АП РФ, оп. 24, дело 413, лист 252, Списки жертв
  11. 1 2 КАВАЛЕРЫ ОРДЕНА КРАСНОГО ЗНАМЕНИ РСФСР, Присвоение 2-oго ордена Красного Знамени.
  12. Гая Дмитриевич Гай, «Железный» комдив Архівавана 29 красавіка 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя Георгіеўскім медалём
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Палітыкі Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Постаці Мінска
Катэгорыя·Мемуарысты СССР
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэбрызе
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Арменіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных