wd wp Пошук:

Галоўчынскі сельсавет

Гало́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Галоўчын.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага сельсавета[1], 11 красавіка 1960 года — частка скасаванага Трылесінскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Атраднае, Ветка, Вялікі Кудзін, Калінін, Кастрычнік, Красны Пахар, Ленінскі, Ліпіншчына, Ляшчэўнік, Малы Кудзін, Малы Трылесін, Пачапок, Пушча, Рубеж, Чырвоная Звязда)[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзеныя населеныя пункты Вялікі Трылесін, Запакулле, Шылавічы, якія знаходзіліся ў раённым падпарадкаванні, у склад Вішоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Саглассе, Север, Супшынка, Сцяпанаўка)[3].

Насельнітва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1910 чалавек[4], з іх 95,2 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5].

Прамысловасць

Прадпрыемствы — СПК «Кудзін».

Гандаль і бытавыя паслугі

Гандаль — 10 крам. Бытавыя паслугі — 1 комплексны прыёмны пункт па прыёму заказаў на бытавыя паслугі.

Адукацыя, медыцына, культура

Адукацыя — 1 САШ, 1 базавая школа, 1 дзіцячы сад. Медыцына — 1 сельская ўрачэбная амбулаторыя, 1 ФАП. Культура — 2 СДК, 3 бібліятэкі.

Гістарычныя месцы

Воінскія пахаванні — 10 месцаў.

Рэшткі Галоўчынскага замка.

Склад

Уключае 21 населены пункт:

Скасаваныя населеныя пункты:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Галоўчынскі сельсавет