wd wp Пошук:

Анатоль Аляксандравіч Лазоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазоўскі. Анатоль Аляксандравіч Лазоўскі (нар. 14 верасня 1936, Заронава, Віцебскі раён) — беларускі доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар кафедры прыватнай жывёлагадоўлі (1994).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1962). Працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Мяркулавічы» Чачэрскага раёна, заатэхнікам-селекцыянерам Лельчыцкай племстанцыі Гомельскай вобласці. З 1965 г. — заатэхнік Віцебскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. З 1968 г. — аспірант, малодшы навуковы, старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі. З 1988 г. — загадчык кафедры прыватнай жывёлагадоўлі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Удзельнік ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар больш за 135 навуковых работ, у тым ліку: «Комплексны план селекцыйна-племянной работы ў жывёлагадоўлі Беларускай ССР на 1979—1990 гг.» (у сааўтарстве, 1979), «Арганізацыя вытворчасці прадуктаў авечкагадоўлі ў спецыялізаваных гаспадарках» (рэкамендацыі, 1987), «Прысядзібнае развядзенне авечак і коз» (1999), «Прыватная заатэхнія» (1999) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Постаці беларускай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне