wd wp Пошук:

Антон Іванавіч Ятусевіч

Антон Іванавіч Ятусевіч (нар. 2 студзеня 1947, в. Асабовічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі і паразіталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991), замежны член Расійскай акадэміі навук (2014) і Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2012). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Біяграфія

Скончыў Асабовіцкую васьмігадовую школу (1962), Пінскі зааветтэхнікум (1967) па спецыяльнасці «зааветтэхнік», Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «ветэрынарыя» з адзнакай (1972)[1].

Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса «Знамя» Пінскага раёна (1966—1967). Затым працаваў галоўным ветэрынарным урачом калгаса імя Чырвонай Арміі Віцебскага раёна (1972—1973).

На навуковай працы з 1973 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце: старшы выкладчык, асістэнт (1973—1980), дацэнт кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб жывёлаў факультэта ветэрынарнай медыцыны, у 1990—2008 гадах і з 2016 года — прафесар, загадчык кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб жывёлаў ВДАВМ[1].

Аданачасова ў 1984—1988 гадах — прарэктар па вучэбнай рабоце, сакратар партыйнага камітэта (1988—1990), рэктар установы адукацыі «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» (1998—2016). Па яго ініцыятыве ў акадэміі былі адкрыты дзве новыя спецыяльнасці — «Ветэрынарная санітарыя і экспертыза» і «Ветэрынарная фармацыя». У свой час былі адкрыты шэсць новых спецыялізацый па ключавых напрамках ветэрынарнай медыцыны і заатэхніі, а таксама два філіялы акадэміі — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Упершыню ў гісторыі аграрнай адукацыі на базе акадэміі адкрыты навукова-даследчы інстытут прыкладной ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі[2].

У 1995 годзе пад рэдакцыяй А. І. Ятусевіча выйшла «Ветэрынарная энцыклапедыя», якая ўтрымлівала каля 10 тыс. тэрмінаў і была першым падобным выданнем на беларускай мове[3]. На працягу доўгіх гадоў прафесар быў галоўным рэдактарам часопіса «Ветеринарная медицина Беларуси» і «Ветеринарной газеты». Пад ягоным кіраўніцтвам распрацаваны «Закон аб ветэрынарнай дзейнасці»[2].

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[4]. Тройчы выбіраўся дэлегатам Усебеларускага народнага сходу[5].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы прысвечаны распрацоўцы тэарэтычных і практычных асноў аховы жывёл ад паразітарных хвароб у прымяненні да прыродна-кліматычных умоў Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш як 710 навуковых прац, у тым ліку 46 падручнікаў, даведнікаў, манаграфій. Падрыхтаваў 27 кандыдатаў і дактароў навук[1].

Правёў шэраг арыгінальных даследаванняў па вывучэнні змяшаных хвароб жывёл, якія з’явіліся тэарэтычнай базай для развіцця навуковага кірунку па вывучэнні ўзаемаадносін бактэрый, вірусаў з гельмінтамі і прасцейшымі ў арганізме жывёл. Падрабязна вывучыў відавы склад узбуджальнікаў протазаозаў жывёл у гаспадарках Рэспублікі Беларусь, паразітафауну жывёл у буйных свінагадоўчых гаспадарках, зверафермах і птушкафабрыках.

Прафесар А. І. Ятусевіч прводзіў важныя даследаванні па пошуку супрацьпаразітарных сродкаў з мясцовай лекавай сыравіны расліннага паходжання. Ён прапанаваў высокаэфектыўныя антгельмінтыкі супраць кішачных нематадозаў і акарыцыдныя сродкі для лячэння хворай на дэмадэкоз буйной рагатай жывёлы і на іншыя карослівыя хваробы. Распрацаваў шэраг ветэрынарных інструментаў і прыбораў, а таксама сродкі для дэзінвазіі навакольнага асяроддзя, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы і шэраг арыгінальных спосабаў культывавання і вылучэння прасцейшых. Праведзеныя даследаванні з’явіліся асновай для распрацоўкі новых і ўдасканалення існуючых сродкаў барацьбы з паразітозамі жывёл, якія маюць вялікае практычнае значэнне.

Пад кіраўніцтвам А. І. Ятусевіча створаны звыш 100 новых ветэрынарных прэпаратаў, прыбораў і апаратаў, якія паспяхова прымяняюцца ў ветэрынарнай практыцы, што істотна знізіла імпарт ветэрынарных лекаў[2].

Кандыдат ветэрынарных навук (1978), доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991). Доктарскую дысертацыю на тэму «Эймерыёзы і ізаспароз свінняў (этыялогія, эпізааталогіі, патагенез, сімптаматыка, тэрапія і прафілактыка)» абараніў у Ленінградскім ветэрынарным інстытуце ў 1989 годзе[1].

Членства ў навуковых арганізацыях

Член секцыі паразіталогіі аддзялення ветэрынарнай медыцыны Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2012), член аддзялення сельскагаспадарчых навук Расійскай акадэміі навук з 2014 года.

Акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Расія, г. Санкт-Пецярбург; 1996), Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (Расія; 1998), Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999), Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх рашэнняў[1].

Старшыня Беларускага таварыства протазаолагаў. Прэзідэнт Міжнароднага таварыства паразітацэнолагаў. Член Прэзідыума Таварыства паразітацэнолагаў пры Акадэміі навук Украіны, член савета па абароне дысертацый пры Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі ім. Вышалескага НАН Беларусі і Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Старшыня Савета па абароне дысертацый ВДАВМ і ветбіяфармсавета пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[1].

Найбольш важныя публікацыі

Поўны бібліяграфічны паказальнік прац А. І. Ятусевіча гл. па спасылцы .

  1. Ятусевіч, А. І. Пратазойныя захворванні сельскагаспадарчых жывел / А. І. Ятусевіч. — Мінск : Ураджай, 1993. — 174 с.
  2. Ветэрынарная энцыклапедыя : А-Я / рэд. А. І. Ятусевіч. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — 444 с.
  3. Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для вузов по специальности «Ветеринария» / М. Ш. Акбаев, А. А. Водянов, Н. Е. Косминков, А. И. Ятусевич, П. И. Пашкин, Ф. И. Василевич. — Москва : Колос, 1998. — 743 с.
  4. Ятусевіч, А. І. Паразіталогія і інвазійныя захворванні жывел : падручнік для студэнтаў сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці «Ветарынарная медыцына» / А. І. Ятусевіч, М. Ф. Карасеў, М. В. Якубоўскі; рэд. А. І. Ятусевіч. — Мінск : Ураджай, 1998. — 464 с.
  5. Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для вузов по специальности «Ветеринария» / М. Ш. Акбаев, А. А. Водянов, Н. Е. Косминков, А. И. Ятусевич, П. И. Пашкин, Ф. И. Василевич. — 2-е изд., испр. — Москва : Колос, 2000. — 743 с.
  6. Ятусевич, А. И. Протозойные болезни сельскохозяйственных животных : монография / А. И. Ятусевич. — Витебск : ВГАВМ, 2006. — 223 с.
  7. Ятусевич, А. И. Эймериозы и изоспороз свиней : монография / А. И. Ятусевич. — Витебск : ВГАВМ, 2006. — 530 с.
  8. Ятусевич, А. И. Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для студентов вузов по специальности «Ветеринарная медицина» / А. И. Ятусевич, Н. Ф. Карасев, М. В. Якубовский; ред. А. И. Ятусевич. — 2-е изд., доп. и перераб. — Минск : ИВЦ Минфина, 2007. — 579 с.
  9. Паразитология и инвазионные болезни животных : учебник для студентов высших учебных заведений / М. Ш. Акбаев, Ф. И. Василевич, Р. М. Акбаев, А. А. Водянов, Н. И. Косминков, П. И. Пашкин, А. И. Ятусевич; ред. М. Ш. Акбаев. — Москва : КолосС, 2008. — 776 с.
  10. Ятусевич, А. И. Протозойные болезни сельскохозяйственных животных : монография / А. И. Ятусевич ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — 2-е изд., перераб. и доп. — Витебск, 2012. — 222 с.
  11. Выращивание и болезни молодняка : практическое пособие / А. И. Ятусевич [и др.]; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : УО ВГАВМ, 2012. — 816 с.
  12. Ветеринарная энциклопедия : в 2 т. / ред. А. И. Ятусевич [и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013.
  13. Разведение и болезни свиней : практическое пособие : в 2 ч. / А. И. Ятусевич [и др.]; ред.: А. И. Ятусевич, С. С. Абрамов, В. В. Максимович ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2013.
  14. Выращивание и болезни птиц : практическое пособие / А. И. Ятусевич [и др.]; ред.: А. И. Ятусевич, В. А. Герасимчик ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2016. — 536 с.
  15. Выращивание и болезни тропических животных : практическое пособие : в 2 ч. / А. И. Ятусевич [и др.]; ред. А. И. Ятусевич ; Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Витебск : ВГАВМ, 2016.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2008), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (2002), медалём Францыска Скарыны (2022), юбілейнымі медалямі: «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2005), «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2010), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2006), «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2014), медалём «50-годзе Першага ўсебеларускага з’езда прафсаюзаў» (1971), сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1989), памятным медалём «За заслугі ў галіне ветэрынарыі» (РАСГН), «Залатым медалём пашаны для Беларусі» (Амерыканскі біяграфічны інстытут), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагруднымі знакамі «Вынаходнік СССР» (1990), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2006), «За заслугi ў сельскай гаспадарцы» (2021), «2000 гадоў Хрысціянству», Міжнародным ордэнам грамадскага прызнання імя Кірылы і Мяфодзія і іншымі[6].

Ганаровы грамадзянiн Пiнскага раёна (2013)[7]. Заслужаны работнік «Віцебскай ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны» (2013).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Ятусевіч Антон Іванавіч на сайце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
  2. 1 2 3 АНТОН ИВАНОВИЧ ЯТУСЕВИЧ – ГОРДОСТЬ СТРАНЫ, СЛАВА АКАДЕМИИ // pinsknews.by
  3. Антон Ятусевич: Ветеринарная энциклопедия на белорусском — важный след в национальной культуре
  4. Ятусевич Антон Иванович Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  5. Антон Ятусевич трижды избирался делегатом Всебелорусского народного собрания // СБ. Беларусь сегодня, 2016
  6. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
  7. Ятусевич Антон Иванович // Пинский районный исполнительный комитет

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
Катэгорыя·Рэктары Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Паразітолагі
Катэгорыя·Замежныя члены РАСГН
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»