wd wp Пошук:

Віталь Валянцінавіч Шкляраў

Віталь Валянцінавіч Шкляраў (нар. 11 ліпеня 1976, Гомель, БССР, СССР) — беларускі і амерыканскі палітычны кансультант, паліттэхнолаг.

У 2002 годзе ён скончыў універсітэт Фехты ў зямлі Ніжняя Саксонія па спецыяльнасці «Сацыяльныя і палітычныя навукі». Там жа пачаў сваю кар’еру паліткансультантам у Германіі. Падчас вучобы працаваў у кампаніі Ангелы Меркель[1].

У ЗША

У 2008 годзе пераехаў у ЗША, дзе стаў валанцёрам у прэзідэнцкім перадвыбарным штабе Барака Абамы. Нягледзячы на свой вопыт у Германіі, у ЗША Віталь Шкляраў пачынаў кар’еру з пазіцыі палявога агітатара[2]. У пачатку сваёй працы ў штабе Абамы рабіў званкі з падвала, размешчанага ў кол-цэнтры штаб-кватэры Дэмакратычнага нацыянальнага камітэта[3].

У 2012 годзе стаў начальнікам палявога аддзела ў кампаніі Тэмі Болдуін. Адказваў за стварэнне палявой інфраструктуры і сеткі агітатараў у штаце Вісконсін[3]. Кампанія была выйграна, Тэмі Болдуін стала першай у гісторыі жанчынай-сенатарам ад штата Вісконсін, а таксама першым сенатарам, які з’яўляецца адкрытым гомасексуалам.

У 2012 годзе Шкляраў таксама адказваў за мабілізацыйную частку кампаніі Барака Абамы ў горадзе Мілуокі, штат Вісконсін[4]. Кампанія па мабілізацыі выбаршчыкаў перад днём галасавання (GOTV) у горадзе Мілуокі ганаравалася дзвюма прэміямі Амерыканскай асацыяцыі паліткансультантаў (AAPC)[5].

У 2014 годзе працаваў на выбарчай кампаніі Ро Ханы[en] ў Кангрэс ЗША. Адказваў за кампанію ў інтэрнэце і быў кіраўніком штаба ў горадзе Куперціна, Каліфорнія. Выбарчая кампанія праходзіла ў акрузе № 17 штата Каліфорнія, у гэтай акрузе знаходзіцца Крамянёвая даліна. Кандыдатура Ханы была падтрымана кампаніямі Google, Facebook і Yahoo і ўяўляла сабой незвычайную кампанію супраць бягучага эстэблішмента дэмакратычнай партыі, аднак перамагчы дзеючага кангрэсмена не ўдалося.

У 2016 годзе Віталь прыйшоў працаваць у штаб кандыдата ў прэзідэнты ЗША сенатара Берні Сандэрса. Ён займаўся арганізацыяй мабілізацыйнай часткі выбарчай кампаніі падчас праймерыз дэмакратычнай партыі ў штаце Невада[6]. Затым працаваў намеснікам кіраўніка кампаніі ў штаце Вашынгтон, дзе Берні Сандэрс атрымаў перамогу над Хілары Клінтан. Пасля кампаніі ў штаце Вашынгтон Віталь быў павышаны да намесніка начальніка нацыянальнага штаба па агітацыйнай рабоце. У выніку праймерыз Дэмакратычнай партыі ЗША перамогу на іх атрымала Хілары Клінтан.

Дзейнасць у Расіі і Грузіі

Віталь Шкляраў выступае перад кандыдатамі ў муніцыпальныя дэпутаты, Масква, 2017

У маі 2016 года Шкляраў атрымаў запрашэнне далучыцца да штаба Дзмітрыя Гудкова[7]. Займаўся фарміраваннем зместу агітацыйных матэрыялаў, працай з кандыдатам на перадвыбарчых сустрэчах[8]. Па выніках выбараў Дзмітрый Гудкоў прайграў Генадзю Анішчанку, заняўшы другое месца ў аднамандатнай выбарчай акрузе.

У 2017 годзе Віталь Шкляраў працаваў у штабе «Аб’яднаныя Дэмакраты»[9][10]. Штаб пад кіраўніцтвам Максіма Каца[11] вёў кампаніі больш чым 1000 апазіцыйных кандыдатаў у муніцыпальныя дэпутаты ў Маскоўскія раённыя сходы. Большасць дэпутатаў вылучалася ад партыі «Яблоко». 267 кандыдатаў абраны дэпутатамі раённых саветаў Масквы ў выніку дадзенай кампаніі, у 17 раёнах прадстаўнікі кааліцыі атрымалі большасць[12].

Пазней у 2017 годзе ў штабе Ксеніі Сабчак на выбарах Прэзідэнта Расіі адказваў за анлайн частку кампаніі і падрыхтоўку інфраструктуры для працы з прыхільнікамі.

У 2018 годзе ўвайшоў у штаб апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Грузіі Рыгора Вашадзэ. Па выніках першага тура выбараў Вашадзэ набраў 37,7 % галасоў і выйшаў у другі тур[13][14][15].

У 2019 годзе працаваў у штабе Дар’і Бяседзінай на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу. Па выніках галасавання Бяседзіна набрала 37,60 % галасоў, абышоўшы свайго галоўнага канкурэнта Вадзіма Куміна (32,28 %), і была абраная дэпутатам Маскоўскай гарадской думы[16].

Арышт у Беларусі

29 ліпеня 2020 года Віталь Шкляраў быў арыштаваны ў Беларусі. Пра гэта паведаміў дзяржаўны тэлеканал АНТ са спасылкай на неназваных прадстаўнікоў беларускіх спецслужб, назваўшы яго «расійскім піяр-спецыялістам», які кансультаваў адміністратараў суполак «Краіна для жыцця» — блога Сяргея Ціханоўскі, які патрапіў пад арышт пасля пачатку перадвыбарчай кампаніі (яго жонка Святлана Ціханоўская была зарэгістраваная кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі)[17][18].

Адвакат Віталя, Антон Гашынскі, распавёў пра катавальныя ўмовы ўтрымання яго падабароннага ў следчым ізалятары № 1 МУС у Мінску на вул. Валадарскага, дом 2, больш вядомым як «Валадарка», і параўнаў іх з ГУЛАГам. У прыватнасці, уведзена забарона на перапіску, вядзенне запісаў і перадачу кніг, практыкуецца шматгадзінная ізаляцыя без адзення ў «стакане» («пакой метр на метр без сядзячага месца, дзе ён правёў шэсць гадзін стоячы: без пітва, без ежы, без магчымасці прысесці ці прылегчы»), гутаркі з невядомымі ў адсутнасць адваката і з забаронай абмеркавання іх утрымання, пазбаўленне сну шляхам уключэння гучных гукаў па начах. Шклярава прымушалі галіцца тупой брытвай[19] кожны дзень, нягледзячы на вельмі моцнае раздражненне скуры, пад пагрозай змяшчэння ў карцар[20][21][22]. Шкляраў публічна адмаўляў сувязі з Ціханоўскім[23][24].

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікала ўлады Беларусі вызваліць Віталя[25]. Некалькі праваабарончых арганізацый накіравалі ліст вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет і камісару Савета Еўропы па правах чалавека Дуні Міятавіч і папрасілі іх аб ўмяшанні ў сітуацыю з арыштам Віталя Шклярава[26].

14 кастрычніка 2020 года мера стрымання была змененая на хатні арышт, 19 кастрычніка Віталя вызвалілі з СІЗА[27].

Пасля званка кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША Майка Пампеа прэзідэнту Беларусі, 27 кастрычніка 2020 года Віталь Шкляраў вярнуўся ў ЗША ў суправаджэнні спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па справах закладнікаў. Пасля вяртання быў накіраваны ў шпіталь на абследаванне, стан яго здароўя ацэньваўся як здавальняючы. У распаўсюджанай у той жа дзень заяве кіраўнік Дзярждэпартамента паведаміў: «Як мы з прэзідэнтам [Трампам] далі ясна зразумець, мы не пацерпім, каб замежныя ўлады неправамерна затрымлівалі грамадзян ЗША»[28].

Зноскі

  1. «Я хочу достучаться до электората Навального» (нявызн.) . Праверана 9 снежня 2017.
  2. Эксклюзивное интервью русского политтехнолога (нявызн.) . Праверана 9 снежня 2017.
  3. 1 2 Российские выборы глазами политтехнолога Обамы (нявызн.) . Праверана 9 снежня 2017.
  4. Glenn Greenwald. A Bernie Sanders Campaign Adviser Was a Russian. Now He’s Speaking Out.(англ.) . The Intercept (19 красавіка 2017). Праверана 10 снежня 2017.
  5. American Association of Political Consultants. AAPC pollie winners 2013 (нявызн.) (недаступная спасылка) (1 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 2 ліпеня 2021.
  6. Наташа Мозговая. Русскоязычный политтехнолог Берни Сандерса(руск.)  . Праверана 10 снежня 2017.
  7. Штаб Дмитрия Гудкова — Долгосрочные перспективы выборов в России (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2021. Праверана 2 ліпеня 2021.
  8. Bernie Sanders’ campaign strategist takes on Kremlin (нявызн.) (11 верасня 2017).
  9. The man bringing Sanders-style politics to Moscow (нявызн.) . Праверана 10 снежня 2017.
  10. Can Russia have a ‘Bernie’ revolution? A Sanders campaign veteran says he’s trying.(англ.)  . Праверана 10 снежня 2017.
  11. Максим Кац: «Если вы против Путина — мы вам поможем»(руск.) . Праверана 28 кастрычніка 2020.
  12. Успех «Объединенных демократов» и «Яблока» в Москве. Как им это удалось? Московские власти пытались не привлекать внимания к выборам, а провластные кандидаты не хотели вести кампанию — Meduza(руск.)  . Праверана 10 снежня 2017.
  13. The Manchurian Candidate? (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2018. Праверана 9 лістапада 2018.
  14. Мы положим на лопатки феномен Иванишвили. Политтехнолог Виталий Шкляров о предстоящих выборах в Грузии(руск.)  . Праверана 3 жніўня 2018. Архівавана 3 жніўня 2018.
  15. Election administration of Georgia. Preliminary Results of Presidential Election of Georgia According to 3 703 Electoral Precincts (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 2 ліпеня 2021.
  16. Сведения о проводящихся выборах и референдумах (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 10 верасня 2019.
  17. В Белоруссии задержан политтехнолог Виталий Шкляров (нявызн.) .
  18. Задержанный политтехнолог Шкляров: западный опыт - угроза Лукашенко? (нявызн.). Deutsche Welle (7 жніўня 2020).
  19. https://www.znak.com/2020-08-12/advokat_polittehnologa_shklyarova_rasskazal_ob_usloviyah_ego_soderzhaniya_v_minskom_sizo Архівавана 20 жніўня 2020. (Со слов Дм. Гудкова)
  20. Политтехнолог Шкляров содержится в СИЗО Минска “в пыточных условиях” (нявызн.) (13 жніўня 2020).
  21. Бритье без пены и советские песни по ночам. Адвокат задержанного в Беларуси политтехнолога Шклярова рассказал об издевательствах в СИЗО (нявызн.) (13 августа 2020).
  22. «Раздели и поставили в “стакан”» (нявызн.) (13 жніўня 2020).
  23. Мама Виталия Шклярова: «Сын подавлен и не понимает, как вообще возможно то, что с ним произошло». (нявызн.) (5 жніўня 2020).
  24. Что известно про задержанного политтехнолога, который «мобилизовал протестный электорат» (нявызн.) (недаступная спасылка) (30 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2020. Праверана 2 ліпеня 2021.
  25. EFJ calls on Belarusian authorities to release Vitali Shkliarov(англ.)  (5 жніўня 2020). Праверана 14 жніўня 2020.
  26. Российские и международные правозащитные организации потребовали освободить политтехнолога и автора «Новой» Виталия Шклярова(руск.)  (14 жніўня 2020). Праверана 16 жніўня 2020.
  27. Задержанного в Белоруссии политтехнолога Шклярова отпустили из СИЗО (нявызн.). Праверана 19 кастрычніка 2020.
  28. Политтехнолог Шкляров, задержанный в Белоруссии в июле, вернулся в США (нявызн.). Праверана 29 кастрычніка 2020.

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Палітолагі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Палітолагі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі