wd wp Пошук:

Крынкі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крынкі (значэнні). Кры́нкі (польск.: Krynki) — горад (з 1950 па 2009 — вёска) у Польшчы, у Сакульскім павеце Падляскага ваяводства. Цэнтр вяскова-гарадской гміны Крынкі. Знаходзіцца на ўсход ад Беластока, ля мяжы з Рэспублікай Беларусь.

Колькасць насельніцтва — 2,7 тыс. чал. (2008).

Гісторыя

Упершыню Крынкі згадваюцца ў 1-й палове ХV ст. Гарадскія правы і герб Крынкам нададзены Жыгімонтам Аўгустам 22 лістапада 1569 г. Горад Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Апроч вызвалення з-пад розных юрысдыкцый і атрымання вайтоўскага і бурмістроўскага судоў, крынскаўскім мяшчанам і прадмяшчанам надавалася на чатыры кірмашы: 1-ы — на свята Божага Цела, 2-і — на Святую Ганну, 3-і — на дзень нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і 4-ы — на Святога Мікалая. Таксама прадпісвалася пабудаваць ратушу з крамамі і крамкамі, лазню, вагі і цырульню. Прывілей пацверджаны Стэфанам Баторыям, Жыгімонтам Вазам, Уладзіславам Вазам, Янам Казімірам, 30 сакавіка 1670 г. прывілей Жыгімонта Аўгуста быў пацверджаны Міхалам Карыбутам Вішнявецкім з прычыны пашкоджання дакумента «непрыяцелем Масквіцянінам», пазней усе правы і прывілеі Крынкаў пацверджаны Янам Сабескім.

У 1573 г. Крынкаўскім войтам быў Ян Гунірскі, лаўнікамі — Станіслаў Сіпнеўскі, Себастыян Каменскі, Станіслаў Гарачка, Павел Санцовіч, Грынь Петраневіч.

У 1640 г. згадваецца Крынкаўскі войт Пётр Дыбоўскі, бурмістр Якуб Семяновіч, райцы — Ян Мікалаевіч Эйсімонт, Міхал Семяновіч, Ян Асташкевіч, Валенты Трушко, лаўнікі — Пётр Сыпнеўскі, Ян Эйсімонт, Матыс Маськевіч, Войцех Ляшчынскі, пісар Якуб Кухарэвіч, ксёндз Мацей Дзяргоўскі, мяшчане — Каспар Лаўрыноўскі з жонкай Ганнай Лушнеўскай, пан Ян Грыбоўскі, Якуб Капцевіч, Іван Васкевіч Парфяновіч, кравец Андрэй Мяжвінскі.

У 1670 г. згадваецца Крынкаўскі бурмістр Іван Стэцэвіч і райца Марцін Міхніч.

Паводле «Рэвізіі Гродзенскай эканоміі 1680 г.», Крынкі складаліся з Рынку Старога і Рынку Новага каля касцёлу Святой Ганны, а таксама вуліц: Вялікабельскай, Астроўскай, Новагарадзенскай, Завадскай, Старагарадзенскай, Свіслацкай, Выпустнай, Сакольскай, Рыцарскай, Старабельскай, Новабельскай, Нехвядоўскай, Малаастроўскай і Старога Места.

З 1940 па 1944 — цэнтр Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР.

Вядомыя асобы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарады Падляскага ваяводства
Беластоцкая вобласць
Крынкі
Населеныя пункты Сакульскага павета
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Крынкі (гміна)