wd wp Пошук:

Падуст

Падуст (Chondrostoma nasus) — рыба сямейства Карпавых (Cyprinidae).

Апісанне

Дасягае ў даўжыню 50 сантыметраў і вагі 1 — 1,5 кілаграмы. Вельмі рэдка падуст дасягае двух кілаграмаў. З’яўляецца тыповай рачной рыбай. Злёгку сплошчанае з бакоў цела падуста забяспечвае большую хуткасць рыбы. Усе плаўнікі, акрамя хваставога, жаўтавата-аранжавыя. Спінны плаўнік дымкова-шэры.

Пашырэнне

Насяляе глыбокі ўчасткі рэк з умераным цячэннем, пясчаным і камяністым дном, звычайна ў прыдоннай зоне. Трымаецца ля затопленых карчоў, дрэў і буйных кямяністых завалаў, дзе знаходзіць ежу. Пазбягае месцаў са стаячаю вадой або з хуткім цячэннем.

Харчаванне

Падуст харчуецца арганічнымі рэшткамі, што асядаюць на дно вадаёма і рознымі дробнымі доннымі бесхрыбетнымі. Найлепшыя ўмовы харчавання знаходзяцца на невялікай глыбіні, 0,4-1,8 метра, дзе грунт пакрыты дываном з водарасцей.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Карпавыя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта