wd wp Пошук:

Вільям Пэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пэн. Вільям Пэн (англ.: William Penn; 14 кастрычніка 1644 г. — 30 ліпеня 1718 г.) — буйны англійскі прадпрымальнік, заснавальнік Пенсільваніі і Філадэльфіі.

Біяграфія

Вільям Пэн паходзіў з багатай сям’і. Яго бацька быў буйным землеўладальнікам і меў тытул адмірала. Ва ўзросце 12 гадоў стаў квакерам. У маладосці вывучаў у Оксфардзе правазнаўства і тэалогію. Аўтар тэалагічных брашур, у якіх высоўваліся патрабаванні рэлігійнай роўнасці. Некалькі разоў арыштоўваўся за свае погляды.

У 1677 г. англійскія квакеры са згоды каралеўскіх улад атрымалі права на заснаванне пасялення ў Новым Свеце. В. Пэн прымаў актыўны ўдзел у праекце, хаця сам заставаўся ў Англіі. У 1681 г. Карл II перадаў яму за даўгі вялікую тэрыторыю на захад ад ракі Дэлавэр, дзе ён заснаваў квакерскую калонію. Яна была названа Сільванія (ад лац.: Silva «лес»), пазней атрымала найменне Пенсільваніі ў гонар бацькі В. Пэна.

В. Пэн наведваў Новы Свет двойчы ў 16831684 гг. і ў 1699 г. Падчас першага візіта заключыў дагавор з індзейцамі-ленапэ аб продажы дадатковых тэрыторый за 1200 фунтаў. Гэтая сума лічылася на той момант дастаткова значнай. Пазней Вальтэр высока ацаніў учынак В. Пэна і прызнаў угоду справядлівай.

Пенсільванія задумвалася ім як камерцыйнае прадпрыемства. В. Пэн як прадстаўнік караля ўвёў на яе тэрыторыі законы, што абвяшчалі рэлігійную роўнасць і судовую бесстароннасць. У Пенсільванію пераязджалі каланісты-пратэстанты з розных кутоў Еўропы. Яны выкупалі землі за грошы, але прыбыткі В. Пэна ашчаджаліся на карысць калоніі. У выніку В. Пэн не толькі не ўзбагаціўся, але страціў амаль усю сваю маёмасць.

Падчас другога прыезду В. Пэн наведаў Філадэльфію. У канцы жыцця складаў праект канфедэрацыі ўсіх брытанскіх калоній Новага Света, выступаў за свабоду гандлю, быў праціўнікам рабства.

В. Пэн быў двойчы жанаты. Меў 10 дзяцей.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 William Penn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Пенн Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1644 годзе
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня
Катэгорыя·Квакеры
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне ЗША
Катэгорыя·Філосафы Англіі
Катэгорыя·Гісторыя ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Беркшыры
Катэгорыя·Публіцысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1718 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы