wd wp Пошук:

Вячаслаў Леанідавіч Герашчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герашчанка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вячаслаў Герашчанка (нар. 25 ліпеня 1972, Магілёў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам наваполацкага «Нафтана».

Кар’ера футбаліста

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», выступаў за іншыя беларускія клубы. З 1995 года гуляў у Расіі. Другую палову сезона 2000 правёў у складзе мазырскай «Славіі», з якой стаў чэмпіёнам Беларусі. Пасля гуляў за «Уралан» і «Нафтан». Скончыў кар’еру ў Другой лізе ў складзе магілёўскага «Савіта».

У 1997—2004 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Кар’ера трэнера

У 2006 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў «Савіце». Пасля спынення існавання «Савіта» перайшоў у 2009 годзе на працу ў БАТЭ, дзе быў трэнерам дубля.

У верасні 2011 года прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Дняпра», які на той момант займаў апошні радок табліцы. Герашчанка не змог выправіць сітуацыю, нават нягледзячы на тры перамогі ў трох апошніх турах, і «Дняпро» апусціўся ў Першую лігу. У наступным сезоне пасля дрэннага пачатку ў Першай лізе «Дняпро» пачаў атрымліваць перамогу за перамогай, і за два туры да фінішу гарантаваў вяртанне ў элітны дывізіён. У сезоне 2013 «Дняпро» паказваў нестабільную гульню. У выніку ў кастрычніку 2013 года Герашчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера магілёўскай каманды.

У 2015 годзе увайшоў у трэнерскі штаб «Оршы». У пачатку 2016 года стала вядома, што Герашчанка папоўніць склад новага трэнерскага штаба бабруйскай «Белшыны» ў якасці галоўнага трэнера дубля[3]. У красавіку таго ж года, пасля зыходу з каманды Уладзіміра Яжурава, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[4], заставаўся на гэтай пасадзе да ліпеня.

У жніўні 2016 года быў прызначаны галоўнам трэнерам «Ліды»[5], якую прывёў да шостага месца ў Першай лізе 2016. У снежні 2016 года ўзначаліў «Гомель»[6]. Па выніках сезона 2017 каманда заняла 10-е месца ў Вышэйшай лізе з 16. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[7]. Аднак, пачатак новага сезона атрымаўся для «Гомеля» няўдалым (пасля васьмі тураў каманда не мела ніводнай перамогі і знаходзілася ў канцы табліцы), і ў маі 2018 года Герашчанка па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб[8].

У студзені 2019 года зноў узначаліў «Ліду»[9]. Каманда, якая істотна абнавіла склад у бок амаладжэння, пад кіраўніцтвам Герашчанкі выдала свой найлепшы старт у Першай лізе за доўгі час, пасля 13 тураў займала шостае месца. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Ліду»[10] і неўзабаве стаў галоўным трэнерам літоўскага клуба «Паланга»[11]. Аднак, ужо ў верасні 2019 года пакінуў літоўскую каманду.

У канцы 2019 года была дасягнута дамоўленасць, што Герашчанка стане новым галоўным трэнерам «Смаргоні». У студзені 2020 года афіцыйна ўзначаліў смаргонскі клуб[12]. У сезоне 2021 «Смаргонь» далучыўлася да Вышэйшай лігі, дзе знаходзілася ў зоне вылету. У верасні 2021 года Герашчанка быў адхілеы ад пасады галоўнага трэнера і пераведзены на іншую працу ў клубе[13].

У студзені 2022 года ўзначаліў наваполацкі «Нафтан»[14].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[15].

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Vyacheslav Gerashchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vyacheslav Geraschenko // FBref.com
  3. Геращенко возглавит дубль «Белшины»
  4. При слове Бобруйск… Дальше с Геращенко. В бобруйской “Белшине” снова время перемен
  5. Вячеслав Геращенко возглавил “Лиду”
  6. Вячеслав Геращенко возглавил “Гомель”
  7. “Гомель” продлил контракт с Геращенко
  8. Вячеслав Геращенко и “Гомель” прекратили сотрудничество
  9. Вячеслав Геращенко стал новым главным тренером ФК «Лида»
  10. «Лиду» покинули главный тренер и лучший бомбардир
  11. Геращенко возглавил последнюю команду литовской “А-Лиги”
  12. ВЯЧЕСЛАВ ГЕРАЩЕНКО ОФИЦИАЛЬНО НАЗНАЧЕН ГЛАВНЫМ ТРЕНЕРОМ ФК «СМОРГОНЬ» Архівавана 21 студзеня 2020.
  13. Директор “Сморгони”: “Мы не прощаемся с Геращенко”
  14. Геращенко назначен главным тренером “Нафтана”
  15. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Трансмаш Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Савіт
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Трэнеры ФК Белшына
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Паланга
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Новарасійск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Уралан Эліста
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр