wd wp Пошук:

Вялікія Рагі

Вялі́кія Рагі́[1] (трансліт.: Vialikija Rahi, руск.: Великие Роги) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 697 чал. (2010). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 92 км ад Гомеля.

На ўсходзе абалона ракі Дняпро.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года валоданне князя Л. М. Галіцына. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, цагельня. У 1909 годзе 920 дзесяцін зямлі, у Стрэшынскай воласці. Дзейнічала царкоўна-прыхадская школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 16 двароў, забілі 37 жыхароў. 45 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтр — вёска Саланое). Працуе пачатковая школа. Да 8 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Жлобінскага раёна
Салонскі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы