wd wp Пошук:

Вырачка звычайная

Вы́рачка звычайная[3] (Clinopodium vulgare) — від кветкавых раслін з роду Вырачка (Clinopodium) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Назва

Вырачка звычайная, богава крэселка[4], свентаяннік[5], тымянкі[6], вырачка, дзеравянка[5].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 30—60 см з прамым або ўзыходным чатырохгранным сцяблом. Лісце супраціўнае, апушанае, суцэльнае, з зубчастым краем, на чаранках. Кветкі двухгубыя, пурпуровага або фіялетавага колеру з адценнямі, у густых кальчаках, акружаных лінейнымі валасістымі прыкветкамі. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі[7]. Святлолюбівыя расліны. Растуць у хмызняках, гаях, светлых і пераважна лісцевых лясах, уздоўж дарог, на лугах, палях, у садах і парках. Цвітуць у чэрвені—верасні.

Лекавая (процізапаленчы сродак), вострапрыпраўная, фарбавальная і меданосная расліна[8].

Народныя назвы

На тэрыторыі Беларусі вырачка звычайная вядома пад назвамі: богава крэсалка, светаяннік, тымянкі[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)
  8. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Мятныя
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Меданосныя расліны