wd wp Пошук:

Вомельна

Во́мельна[1] (трансліт.: Vomieĺna, руск.: Омельно) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.

Геаграфія

Месціцца за 20 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 20 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы, на аўтамабільнай дарозе Мар’іна Горка-Шышчыцы, непадплёку ад р. Пціч.

У сярэдзіне 19 ст. сяло акружалі дубовыя, грабавыя і кляновыя лясы, невялікім каналам вёска была злучана з р. Пціч.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя. Населены пункт уваходзіў у склад Менскага павета Менскае ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі

У пачатку XX стагоддзя вядома як урочыш­ча, уласнасць Ратынскіх. Адміністрацыйны цэнтр Амельнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1860 годзе пабудавана царква з дрэва. У 1879 годзе цэнтр праваслаўнага прыхода(1,3 тыс. вернікаў), пры царкве было папячыцельства.

У 1886 годзе дзейнічала школа, правасоаўная царква, воласное праўленне.

У 1897 годзе дзейнічалі праваслаўная царква (больш за 1 тыс. прыхаджан), валасное праўленне, народнае вучылішча, хлебезапасная крама, лаўка, пітны дом.

У пачатку XX стагоддзя побач з вёскай узгадваецца маёнтак. Насельніцтва ў асноўным займалася земляробствам і жывёлагадоўляй.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1924—1939 гадах цэнтр Кнорынскага сельсавета, у 1939—1962 гадах цэнтр Варашылаўскага сельсавета. У 1962—1965 гадах вёска ў складзе Сінчанскага сельсавета, у 1965—1972 гадах яго цэнтр. У 1972—1984 гадах цэнтр Амяльнянскага сельсавета.

У 1932 годзе да Вомельна была далучана в. Востраў. Вёска была ў Дубраўскім сельса­веце.

На 1933 год працавалі калгас імя Кнорына, сталярная майстэрня, кузня.

З 1938 года вёска.

Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. Вомельна пацярпела падчас карнай аперацыі «Півоня» у маі 1944 года, была спалена.

Паводле перапісу 1976 года пасёлак.

Насельніцтва

Культура і грамадства

Страчаная спадчына

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Сярэдняя школа. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе ў народным вучылішчы займаліся 48 вучняў (у тым ліку 3 дзяўчынкі). У 1900 годзе школу наведваў 74 вучань, настаўнікам працаваў Барыс Мяцельскі. У 1917 годзе народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені. У 1922 годзе ў школе 1 ступені займалася 80 вучняў, працавала 3 настаўнка.

Медыцына

Эканоміка

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́мельна, Во́мелен, м. (каля Во́мелена)
  2. http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar495566&strq=l_siz=20

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Аграгарадкі Мінскай вобласці
Вомельна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі