У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысевіч. Віктар Іванавіч Барысевіч (1 студзеня 1939, Вомельна, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар. Спецыяліст у вобласці эканомікі працы.
У 1957 годзе скончыў Амельнянскую сярэднюю школу[1].
Скончыў у 1963 годзе Рыжскі інстытут грамадзянскай авіяцыі. Працаваў у Туркменскім упраўленні грамадзянскай авіяцыі (1963—1969), Галоўным упраўленні грамадзянскай авіяцыі ў Мінску. З 1994 года загадчык кафедры Беларускага эканамічнага ўніверсітэта. Узнагароджаны ганаровай граматай Вярхоўнана Савета Рэспублікі Беларусь[2].