У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сушко. Таіса Іванаўна Сушко (24 мая 1949, Вомельна, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1981), дацэнт (1986), прафесар.
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік і кантроль», аспірантура ў 1981). Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (з 1974, эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту, загадчык кафедры).
Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009), Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2008), прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2006).
Асноўныя навучальна-метадычныя публікацыі:
Асноўныя навуковыя публікацыі: