wd wp Пошук:

Волься

Во́лься[2] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Мядзелка, за 8 кіламетраў на захад ад горада Паставы, каля вёскі Волься Вялікая.

Плошча паверхні 0,25 км², даўжыня 840 м (0,58[1] км), найбольшая шырыня 390 м (0,32[1] км). Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,3[1] м. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Плошча вадазбору 43,2 км². Аб’ём вады ў возеры 0,43[1] млн м³. Мінералізацыя вады да 290 мг/л. Празрыстасць да 1,4 м.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, на поўдні і паўднёвым усходзе 5—7 м, разараныя, месцамі пад лугамі. Берагавая лінія слабазвілістая, у паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках утварае залівы. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Шырыня сплавіны да 15 м. Вакол возера тарфяністая і забалочаная пойма шырынёй 50—150 м. Дно возера плоскае, з невялікім паглыбленнем у сярэдзіне, укрытае гумусам і ажалезненай глінай. Глыбіні да 2 м займаюць каля 72 % плошчы возера. Возера эўтрофнае з прыкметамі дыстрафіравання. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 5—250 м і распаўсюджваецца да глыбіні 1,4 м. Упадаюць 2[1] ручаі, у т.л. ручай Вінгра, які ўпадае ў Мядзелку пад назвай Альшанка[3].

У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак звычайны, акунь, язь, плотка, гусцяра, мянтуз і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Морфометрические параметры озёр Витебской области
  2. ЭПБ, 1983
  3. Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Мядзелкі