wd wp Пошук:

Волхаўскі фронт

Во́лхаўскі фронт (існаваў 17 снежня 1941 — 23 красавіка 1942 года і 8 чэрвеня — 15 лютага 1944 года) — фарміраванне (аб’яднанне) РСЧА, адзін з франтоў Вялікай Айчыннай вайны.

Фарміраванні і расфарміраванні

Створаны па дырэктыве Стаўкі ВГК ад 17 снежня 1941 года з ліку сіл левага крыла Ленінградскага фронту і рэзерваў Стаўкі ВГК у ходзе абароны гарадоў Ленінградскай вобласці Волхава і Ціхвіна.

23 красавіка 1942 года фронт расфарміраваны і пераўтвораны ў «Волхаўскую групу войскаў» («Група войск Волхаўскага напрамку») Ленінградскага фронту.

8 чэрвеня 1942 года Волхаўскі фронт утвораны зноў[1].

Канчаткова скасаваны 15 лютага 1944 года.

1941—1944

Войскі Волхаўскага фронту на працягу бітвы за Ленінград у 1941—1944 гадах разам з войскамі Ленінградскага фронту супрацьстаялі 16-й (снежань 1941 — студзень 1942 г.), 18-й нямецкай арміі (студзень 1942 г. — люты 1944 г.) і 11-й (верасень — кастрычнік 1942 г.) нямецкім арміям Групы армій «Поўнач». У красавіку 1942 года штаб Волхаўскага фронту размяшчаўся ў Малой Вішеры[2]. У студзені 1943 года войскі фронту адыгралі найважнейшую ролю ў прарыве блакады Ленінграда, а ў 1944 годзе — у поўным вызваленні горада ад варожай блакады.

Волхаўскі фронт першага фарміравання (17.12.1941 — 23.4.1942)

Волхаўская група войскаў Ленінградскага фронту (23.4 — 8.6.1942)

Волхаўскі фронт другога фарміравання (8.6.1942 — 15.2.1944)

Асноўныя аперацыі Волхаўскага фронта

Фотагалерэя

Дакументы

Зноскі

  1. Камандуючы Ленінградскім фронтам М. С. Хозін 1942/06/08 быў зняты з пасады камандуючага фронту з фармулёўкай «За невыкананне загаду Стаўкі аб своечасовым і хуткім адводзе войскаў 2-й ударнай арміі, за папярова-бюракратычныя метады кіравання войскамі, за адрыў ад войскаў, у выніку чаго праціўнік перарэзаў камунікацыі 2-й ударнай арміі і апошняя была пастаўлена ў выключна цяжкае становішча» Исаев А. ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА -[ Военная история ]- Краткий курс истории ВОВ. Наступление маршала Шапошникова
  2. Катышкин И. С. ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА -[ Мемуары ]- Служили мы в штабе армейском
  3. Адначасова з’яўляўся камандуючым войскамі Ленінградскага фронту, зняты з пасады за правал Любанскай наступальнай аперацыі і гібель 2-й ударнай арміі
  4. Руководящий состав Волховского фронта

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны