wd wp Пошук:

Армейскі камісар 1-га рангу

Вялікая пятліца: шынэльная; маленькая пятліца: кіцельная; нарукаўная зорка
Нарукаўны знак адрознення

Арме́йскі каміса́р 1-го ра́нгe — вышэйшае воінскае званне ў Чырвонай Арміі і Ваенна-марскім флоце СССР для ваенна-палітычнага складу. До 7 мая 1940 адпавядала агульнавайсковаму званню камандарма 1-га рангу і флоцкаму званню флагман флоту 1-га рангу. Пасля ўвядзення генеральскіх і адміральскіх званняў 7 мая 1940, дакладнай адпаведнасці агульнавайскавому і флоцкаму званням вышэйшага каманднага складу ўстаноўлена не было.

Малодшае воінскае званне — армейскі камісар 2-га рангу.

Гісторыя

Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.09.1935 года «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў начальніцкага складу РСЧА».

У лістападзе 1942 года спецыяльныя воінскія званні былі скасаваныя, меўшым іх ваеннаслужачым прысвоены адпаведныя агульнавайсковыя званні. Звычайна мяркуюць, што воінскае званне армейскага камісара 1-га рангу адпавядала званню генерал арміі, але пры пераатэстацыі адзіны тады армейскі камісар 1-га рангу Шчадзенка атрымаў воінскае званне генерал-палкоўнік.

Эквівалентныя чыны

Род войскаў Адпаведнае званне/пасада
У камандным складзе
Агульнавайсковае званне Камандарм 1-га рангу
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Камісар дзяржаўнай бяспекі 1-га рангу[1],

уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года (скасавана указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6.7.1945.)
(ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)

Ваенна-марскі флот СССР Флагман флоту 1-га рангу

Парадак прысваення і пазбаўлення звання

Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмінаў выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдзіваў і вышэйшыя камандныя званні (і адпаведныя ім ваенныя званні) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) — прысвайваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.

Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдзіва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.

Знакі адрознення

Знакі адрознення армейскага камісара 1-га рангу ў арміі, авіяцыі і на флоце такія ж як у камандарма 1-га рангу — адрозніваючыся толькі акантоўкай пятліц, замест камандзірскай залацістай — чорная, як у астатніх палітработнікаў, а таксама малодшага камсаставу і чырвонаармейцаў, і мелі чатыры ромба ў пятліцах і зорку.

Персаналіі

1935 год

Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 20.11.1935 «Аб зацвярджэнні асоб вышэйшага каманднага і начальніцкага складу РСЧА ў воінскіх званнях» зацверджаны ў воінскім званні:

1937 год

30.12.1937

1939 год

Пастановай СНК СССР № 176 ад 08.02.1939

1941 год

22.02.1941

Гл. таксама

Зноскі

  1. Веремеев Ю. Г. Анатомия армии Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл СССР