Брыгадны камісар — у УС СССР спецыяльнае воінскае званне для вышэйшага палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1935—1942 гадах. Папярэдняе персанальнае званне — палкавы камісар, наступнае званне для вышэйшага палітычнага складу — дывізіённы камісар.
Званне ўведзена пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі[1]. Прыкладна адпавядала воінскаму званню камбрыг.
Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку ці на некалькі прыступак ніжэй.
малодшае званне: |
Брыгадны камісар |
старэйшае званне: Дывізіённы камісар |
Эквівалентныя чыны
Род войскаў | Адпаведнае званне/пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Агульнавайсковае званне | Камбрыг |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Маёр дзяржаўнай бяспекі [2], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года (ваенаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) |
Ваенна-Марскі Флот СССР | Капітан 1-га рангу |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | Брыгінжынер |
у ваенна-марскіх сілах | Інжынер-флагман 3-га рангу |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | Брыгінтэндант |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | Брыгваенюрыст |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | Брыгурач |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | Брыгветурач |
Знакі адрознення брыгаднага камісара ў арміі і авіяцыі: адзін ромб у пятліцах з эмблемай роду войскаў (пасля 30 ліпеня 1940), і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй абшлага[3] (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).