wd wp Пошук:

Дывізіённы камісар

Дывізіённы камісар — у УС СССР спецыяльнае званне для вышэйшага палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 19351942 гг. Адпавядала воінскаму званню камдзіў ў арміі і флагман 2-га рангу на флоце. Папярэдняе званне — брыгадны камісар, наступнае званне — карпусны камісар.

Гісторыя

Уведзена пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі.

Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку ніжэй.

малодшае званне:

Брыгадны камісар



Дывізіённы камісар
старэйшае званне:

Карпусны камісар

Эквівалентныя чыны

Род войскаў Адпаведнае званне/пасада
У камандным складзе
Агульнавайсковае званне Камдзіў (да 7 мая 1940 года)
Генерал-маёр (з 7 мая 1940 года)
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Старшы маёр дзяржаўнай бяспекі [1],
уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года
(ваенаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)
Ваенна-Марскі Флот СССР Флагман 2-га рангу (да 7 мая 1940 года)
Контр-адмірал (з 7 мая 1940 года)
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах Дывінжынер
у ваенна-марскіх сілах Інжынер-флагман 2-га рангу
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў Дывінтэндант
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў Дывваенюрыст
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў Дывурач
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў Дывветурач

Знакі адрознення

Знакі адрознення дывізіённага камісара ў арміі: два ромбы ў пятліцах без эмблемы роду войскаў (до 30 ліпеня 1940, і з эмблемай роду войскаў пасля 30 ліпеня 1940), і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй абшлага. На флоце дывізіённы камісар насіў нарукавную нашыўку ў выглядзе шаўрона аднаго шырокага і аднаго вузкага залацістага колеру з чырвоным прасветам паміж імі і чырвонай зоркай з сярпом і молатам над імі (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Веремеев Ю. Г. Анатомия армии Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл СССР