Карпусны́ каміса́р — воінскае званне вышэйшага ваенна-палітычнага саставу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Папярэдняе званне — дывізіённы камісар, наступнае званне — армейскі камісар 2-га рангу.
Званне ўведзена пастановамі Савета Народных Камісараў № 2590 для сухапутных і паветраных сіл РСЧА і № 2591 для марскіх сіл РСЧА ад 22.09.1935. Абвешчана Загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26.09.1935.
Званне ліквідавана ў кастрычніку 1942 года. Корпусным камісарам прысвоена агульнавайсковае воінскае званне згодна з займаемай пасадай[1].
малодшае званне: Дывізіённы камісар |
Карпусны камісар |
старэйшае званне: Армейскі камісар 2-га рангу |
Эквівалентныя чыны
Род войскаў | Адпаведнае званне/пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Агульнавайсковае званне | Камкор (да 7 мая 1940 г.) Генерал-лейтэнант (з 7 мая 1940 г.) |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу [2], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года (ваенаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) |
Ваенна-Марскі Флот СССР | Флагман 1-га рангу (да 7 мая 1940 г.) Віцэ-адмірал (з 7 мая 1940 г.) |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | Карінжынер |
у ваенна-марскіх сілах | Інжынер-флагман 1-га рангу |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | Карінтэндант |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | Карваенюрыст |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | Карурач |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | Карветурач |
У пятліцах колер адпаведнага роду войскаў — тры ромбы, чорная акантоўка. Эмблемы роду войскаў да 1940 года ў пятліцах ваенна-палітычнага складу адсутнічалі, затым былі ўведзены Загадам НКА № 226 ад 26 ліпеня 1940. Шаўроны (вугольнікі) на рукавах адсутнічаюць. На прыналежнасць да ваенна-палітычнага складу паказваў нарукаўны знак у выглядзе пунсовай зоркі з сярпом і молатам[3].