wd wp Пошук:

Весніцк

Ве́сніцк[1] (трансліт.: Viesnick, руск.: Весницк) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.

Гісторыя

Першыя згадкі пра вёску адносяцца да XV стагоддзя[2]. У 1552 годзе згадваецца як сяло, якое адносілася да Пуцілкавіцкага замка[3]. Да XVII стагоддзя разам з Вялікімі Дольцамі належала да архібіскупскай кафедры[2]. У XVII стагоддзі стала маёмасцю паноў Кубліцкіх. Станам на 1663 год, уладальнікам з’яўляўся Юрый Кубліцкі[4].

У выніку другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе вёска адыйшла да Расійскай імперыі. У гэты час яна знаходзілася ў складзе Вялікадолецкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губреніі. У другой палове XIX стагоддзя — уладанне Іосіфа Ваньковіча. Належала да праваслаўнага прыхода царквы Святога Духа ў Вялікіх Дольцах. У 1912 годзе была адкрыта земская школа, на базе якой пазней адчынена пачатковая школа з беларускай мовай навучання[4]. Школьны раён ахопліваў 10 населеных пунктаў, у якія ўваходзілі вёскі Весніцк, Воснава, Дубінец, Першамайск, Капцы, Садкі і іншыя[5].

З 8 жніўня 1924 года — у складзе Ушацкага раёна, цэнтр Весніцкага сельсавета. У 1938 годзе ў Весніцк былі пераселены жыхары хутароў Дзербіна, Роўнае Поле і вёскі Малы Весніцк. Падчас Другой сусветнай вайны цалкам спалена, забіты 34 жыхары, 20 чалавек забраны на прымусовыя працы[6]. У 1962 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капцы[7], праз год Весніцкі сельсавет ліквідаваны[8].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Вясні́цк
  2. 1 2 Полоцкие грамоты XIII ­- начала XVI в. Том 2. М., 2015. Стр. 223. ISBN 978-5-91244-136-3
  3. Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с. : стр. 588.
  4. 1 2 Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – 640 с. : стр. 589.
  5. http://vlib.by/PRIDVINIE-11/CULTURE/Ushachi-cul-1-2.htm(недаступная спасылка)
  6. НАРБ Ф.1363 Воп.1 Спр.376 Стр.293; НАРБ Ф.1403 Воп.1 Спр.512 Стр.55-61аб.; НАРБ Ф.1450 Воп.4 Спр.29 Стр.28-33; НАРБ Ф.1450 Воп.4 Спр.17ч.2 Стр.535
  7. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  8. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  9. НГАБ Ф.584 Воп.1 Спр. 33 Стр.34аб

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вялікадолецкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта