Мазу́ліна[1] (трансліт.: Mazulina, руск.: Мазулино) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вялікадолецкага сельсавета.
На паўночна-заходняй ускраіне вёскі выяўлены курганы могільнік IX—XIII стагоддзяў[2], агулам 9 курганоў вышынёй да 1,5 м і дыяметрам да 5 м, асобныя — вышынёй да 4 м і дыяметрам да 20 м.
Паселішча вядома з XIX стагоддзя як маёнтак Велікадолецкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерніі.
З 1924 года як пасёлак Першамайскі[3] ў Весніцкім сельсавеце Ушацкага раёна.
У Другую сусветную вайну 1 жыхар быў забіты[4], 22 загінулі ў партызанах.
З 1963 года ў Вялікадолецкім сельсавеце[5].