wd wp Пошук:

Вялікадолецкі сельсавет

Вялікадо́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вялікія Дольцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Весніцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: Адворыца, Афераўшчына, Бабовішча, Башоўка, Весніцк, Глінішча, Дубінец, Заляддзе, Зарубаўшчына, Капцы, Касары, Лясіны, Мазуліна, Рагазіна, Садкі, Стараселле і Чырвоная Горка)[1]. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Заазерскага сельсавета перададзена вёска Вострава[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Ушацкага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў (Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі), якія былі перададзены ў склад Ушацкага раёна пад час яго аднаўлення 30 ліпеня 1966 года[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1459 чалавек[4], з іх 97,5 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,3 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Былыя сельсаветы Лепельскага раёна
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Вялікадолецкі сельсавет
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе