wd wp Пошук:

Верхнесілезскі прамысловы раён

Верхнесілезскі прамысловы раён (польск.: Górnośląski Okręg Przemysłowy, GOP) — гарадская агламерацыя ў верхняй Сілезіі і заходняй Малой Польшчы, сканцэнтраваная вакол горада Катавіцы ў Сілезскім ваяводстве.

Насельніцтва раёна складае 2,8 млн чалавек, разам з Рыбніцкім вугальным басейнам, дзе пражывае 0,7 млн чалавек, абодва рэгіёна адносяцца да верхнесілезскага вугальнага басейна. Разам яны займаюць плошчу 3200 км², з агульнай колькасцю насельніцтва 3&bsp;487&gbsp;000 чалавек.

Геаграфія

Верхнесілезскі прамысловы раён знаходзіцца ў гістарычных абласцях Паўночная Сілезія і Заглеб’е Дамброўске, ў паўднёвай Польшчы, ў міжрэччы Віслы і Одэра.

Cілезскі парламент
Глівіцы
Рыначная плошча ў Бытаме

Клімат

Клімат вобласці — умерана кантынентальны, вільготны. Сярэднегадавая тэмпература раўняецца 8° С (сярэднія тэмпературныя велічыні — 1,7° С у студзені і 17,7° С у ліпені). Сярэднегадавая колькасць асадкаў складае 750 мм, найбольш даждлівы месяц — ліпень).

Асноўныя населеныя пункты

ГарадыНасельніцтваПлошча ў км²
Катавіцы314 500164,6
Сасновец223 28491,26
Глівіцы199 086134,2
Бытам188 23469,32
Забжэ190 40080,47
Руда Слёнска145 47077,7
Тыхы132 70082,63
Дамброва Гурніча129 560188
Хожаў114 68633,5
Явожна96 000152,2
Мыславіцы78 30066
Семянавіцы Слёнске75 70025,5
Пякары Слёнске64 60039,6
Бэндзін58 60013,22
Свентахлавіцы55 52737,22
Кнураў42 00034,2
Чэлядзь35 20017
Разам2 143 0001304

Транспарт

Грамадскі транспарт

Трамвай Катавіцы — Хожаў — Бытам

Транспартная сістэма рэгіёна прадстаўлена чатырма відамі транспарту — аўтобусы, трамваі, тралейбусы, і электрычкі, зведзена ў Камунальны саюз зносін Верхнесілезскага прамышленага раёна (польск.: Komunikacyjny Związek Komunalny Górnośskiego Okręgu Przemysłowego. KZK GOP). Акрамя гэтага, перавозкамі займаюцца прыватныя кампаніі і дзяржаўныя чыгункі.

Трамваі

Трамвайныя зносіны Верхняй Сілезіі — адна з буйнейшых трамвайных сістэм у свеце, існуе з 1894 года. сістэма працягваецца больш чым на 50 кіламетраў (с усхода на захад) і ахоплівае 13 гарадоў (галоўны горад Катавіцы, Бэндзін, Бытам, Хожаў, Чэлядзь, Дамброва Гурніча, Глівіцы, Мыславіцы, Руда Слёнска, Сасновец, Свентахлавіцы, Забжэ) і іх прадмесці.

Дарогі

Аэрапорты

Раён абслугоўвае міжнародным аэрапортам Катавіцы-Пыжавіцы, які знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад цэнтра Катавіцаў. Штогод выконваецца больш за 20 міжнародных і ўнутраных рэйсаў, штогадовы пасажырапаток пастаянна расце. У 2005 годзе было перавезена 1,1 млн чалавек, у 2006 — 1,4 млн пасажыраў, а ў 2007 гэтая лічба ўзрасла амаль да двух міліёнаў.

З-за вялікай адлегласці ад цэнтра горада існуе прапанова перабудаваць спартыўны аэрадром Катовіцы-Мухавец у аэрапорт арыентаваны на ўнутраныя рэйсы ці на міжнародныя грузавыя перавозкі.

Бытам, Сілезская опера
Катавіцы, Сілезскі тэатр.
Катавіцы, Сілезскі музей.

Чыгуначныя дарогі

Першая чыгуначная дарога ў гэтым рэгіёне была пракладзена 1846 годзе, ёй стала верхнесілезская чыгуначная дарога (польск.: Kolej Górnośląnska ням.: Oberschlesische Eisenbahn). Сёння яна з’яўляецца адным з галоўных чыгуначных вузлоў у Сілезіі і Польшчы.

Акрамя чыгуначных дарог еўрапейскага стандарта шырыні каляі, па тэрыторыі рэгіёна пралягае Польская шырокакалейная металургічная лінія. Пабудаваная ў 1979 годзе, яна выкарыстоўваецца толькі для перавозкі прамысловых грузаў, пераважна жалезнай руды і вугля.

Рачны транспарт

У раёне маецца таксама сетка водных каналаў, якія выкарыстоўваюцца як для перавозкі грузаў, так і для забаўляльных тураў. Грузаабарот порта Глівіцы складае каля 2 млн тон у год. Праз такія транспартныя артэрыі як Глівіцкі канал, Глівіцкі порт злучаецца з Одэрам, сеткай нямецкіх каналаў і Балтыйскім морам. Кладніцкі канал, пабудаваны яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, для транспартыроўкі грузаў не выкарыстоўваецца, але з’яўляецца вельмі папулярным у якасці турыстычнага маршрута.

Адукацыя

Верхнесілезскі прамысловы раён з’яўляецца адным з буйнейшых навуковых цэнтраў у Польшчы. У рэгіёне знаходзіцца каля паўсотні вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навчаецца каля 250 тысяч студэнтаў. Найбольш буйнымі ўніверсітэтамі лічацца Сілезскі ўніверсітэт у Катавіцах і Сілезскі тэхнічны ўніверсітэт «Сілезская палітэхніка» ў Глівіцах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сілезія