wd wp Пошук:

Венгерская мова ва Украіне

Венгерская мова ва Украі́не (укр.: угорська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцей Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод венграў краіны, а таксама прадстаўнікоў некаторых іншых этнічных груп. Пашыраная пераважна ў Закарпацкай вобласці краіны ў асяроддзі жыхароў, што кампактна пражываюць уздоўж мяжы Украіны з Венгрыяй.

Гісторыя

Асноўны артыкул: венгерская мова Большасцю сучасных гісторыкаў лічыцца, што паходжанне венграў звязанае з міграцыяй некаторых фіна-ўгорскіх плямёнаў з поўдня Заходняй Сібіры ў Еўропу, якая адбылася прыблізна на мяжы першага і другога тысячагоддзяў. Плямёны вуграў, дасягнуўшы тэрыторыі Украіны, часткова аселі на сучасных памежных тэрыторыях Закарпацця, у пэўнай ступені выцесніўшы ранейшае славянскае насельніцтва, тады як астатнія прасунуліся далей на паўднёвы захад і далі пачатак венгерскай дзяржаўнасці.

Ужо з ранніх часоў існавання ўсходнеславянскіх княстваў Кіеўскае Русі землі Закарпацця трапляюць у склад венгерскай краіны. З канца XVII ст. сучасная Венгрыя і землі пад яе кантролем трапляюць пад кантроль Аўстрыі, але незважаючы на гэта венгерская арыстакратыя захавала досыць высокі статус разам з уласнай мовай на ўсіх не-венгерскіх тэрыторыях. Статус-кво працягнуўся і па рэарганізацыі Аўстрыі ў Аўстра-Венгрыю, у якой Закарпацце, у адрозненне ад іншых заходнеўкраінскіх земляў, было аднесенае да Каралеўства Венгрыя — адной з складовых частак Аўстра-Венгрыі.

У сярэдзіне ХХ ст. Закарпацце канчаткова аб’ядноўваецца з іншымі ўкраінскімі тэрыторыямі, трапляючы ў склад УССР. З гэтага моманту адзначаецца некаторае скарачэнне долі венгерскай мовы як роднай, але ў цэлым яе становішча сярод венграў досыць моцнае, а некаторыя іншыя этнасы (напрыклад, мясцовыя цыганы) часта ўказваюць венгерскую мову ў якасці роднай.

У сучаснай Украіне венгерская мова трапіла ў спіс моў, на якія распаўсюджваецца дзеянне Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў, а таксама адпаведнага закону, прынятага Украінай. Згодна з гэтым венгерская мова атрымала рэгіянальны статус у некаторых рэгіёнах Закарпацкай вобласці краіны. Рэгіянальны статус дазваляе выкарыстоўваць мову ў некаторых мясцовых галінах дзейнасці поруч з дзяржаўнай мовай краіны.

Статыстыка

Венгерская мова як родная па раёнах і гарадскіх рада Украіны (2001)
Найбольш распаўсюджаныя мовы ў сельскіх і гарадскіх радах Закарпацкай вобласці (венгерская — карычневым)
Адсоткавая дзеля венгерскамоўных ад насельніцтва сельскіх і гарадскіх радаў Закарпацкай вобласці

Паводле звестак перапісу насельніцтва 2001 года ва Украіне венгерскую мову ўказалі ў якасці роднай 156 566 асоб[1], у тым ліку 95,4% (149 431) этнічных венграў. У Закарпацкай вобласці венгерскую мову лічаць роднай 97% этнічных венграў і 62% цыганоў, а таксама прыкметная частка славакаў і чэхаў.

Ніжэй прыведзеная статыстыка змены долі венгерскай мовы як роднай сярод венграў Украіны[2][3][4].

1979 1989 2001
венгерская 96,7% 95,6% 95,4%
украінская 1,9% 2,6% 3,4%
руская 1,3% 1,6% 1,0%
іншая 0,1% 0,2% 0,2%

Адсоткавая дзеля вольнага валодання венгерскай мовай сярод венграў Украіны паводле звестак перапісаў[3][4]:

Распаўсюджанне венгерскай мовы як роднае сярод прадстаўнікоў найбольшых паводле колькасці народаў Закарпацкай вобласці паводле перапісу 1989 года.

агульная
колькасць
колькасць
венгерскамоўных
частка
венгерскамоўных
венгры155 711151 38497,2%
цыганы12 131797365,7%
італьянцы492449,0%
славакі7 3291 89025,8%
чэхі5168215,9%
яўрэі2 63929811,3%
армяне4394610,5%
палякі690395,7%
балгары290124,1%
літоўцы15963,8%
азербайджанцы57771,2%
немцы3 478361,0%
беларусы2 521150,6%
украінцы976 7494 6050,5%
рускія49 4581720,35%
малдаване96330,31%
румыны29 485730,25%
Закарпацкая
вобласць
1 245 618166 66513,4%

Геаграфічная распаўсюджанасць

Ніжэй прыведзеная статыстыка распаўсюджанасці венгерскай мовы па раёнах і гарадах абласнога падпарадкавання Закарпацкай вобласці. Указаная дзеля венгерскамоўных ад усяго насельніцтва раёна ці горада (звесткі 2001 года).

Места/раён Венгерская як родная Венгры Венгерскамоўныя
/венгры
Берагаўскі раён80,2%76,1%105%
Берагава54,8%48,1%114%
Ужгарадскі раён36,5%33,4%109%
Вінаградаўскі раён26,3%26,2%100%
Мукачаўскі раён13,8%12,7%109%
Мукачава9,6%8,5%113%
Ужгарад7,0%6,9%102%
Хуст4,3%5,4%80%
Хусцкі раён3,9%3,9%99%
Цячаўскі раён2,8%2,9%95%
Рахаўскі раён2,5%3,2%78%
Сваляўскі раён0,5%0,7%71%
Пярэчынскі раён0,2%
Іршаўскі раён0,1%
Валавецкі раён0,1%
Вялікаберазнянскі раён0,1%
Міжгорскі раён0,0%
Вобласць агулам12,7%12,1%105%

Населеныя пункты Закарпацкай вобласці, у якіх венгерскую мову ўказалі як родную больш за 50% ад насельніцтва[4]:

Рэгіянальны статус

Украіна адносіцца да краін, якія ратыфікавалі Еўрапейскую Хартыю рэгіянальных моў або моў меншасці, у 2012 годзе быў зацверджаны адпаведны закон пра яе дзейнасць і пералік моў, якія атрымалі статус рэгіянальнай паводле палажэнняў Хартыі. Венгерская мова стала адной з такіх моў, у выніку чаго яна набыла рэгіянальны статус у горадзе Берагава, Берагаўскім раёне і Вінаградаўскім раёнах Закарпацкай вобласці[5][6][7][8].

Адукацыя

Адукацыя па-венгерску ў 2008/2009 навучальных гадах[9].

Колькасць устаноў з навучаннем па-венгерску Адукацыйны працэс па-венгерску, вучняў Венгерская як прадмет Факультатыў або гурток Адсоткавая дзеля адносна агульнай колькасці вучняў (4 438 383) Адсоткавая дзеля венграў, 2001
66 16407 1337 278 0,41% 0,32%

Гл. таксама

Зноскі

  1. Розподіл населення за національністю та рідною мовою(укр.) . Дзяржаўны камітэт статыстыкі Украіны. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Звесткі перапісу насельніцтва ў СССР, 1979 г. Архівавана 3 снежня 2013.
  3. 1 2 Звесткі перапісу насельніцтва ў СССР, 1989 г. Архівавана 29 кастрычніка 2020.
  4. 1 2 3 Звесткі перапісу насельніцтва Украіны, 2001 г. Размеркаванне паводле тэрыторыі, сельскай/гарадскай мясцовасці, плоці. (укр.)
  5. Тэкст адпаведнага рашэння адносна горада Берагава(укр.) . Mukachevo.net. Берагаўская гарадская рада. Праверана 9 красавіка 2014.
  6. Угорська отримала статус регіональної у місті на Закарпатті // День.kiev.ua. — 2012.
  7. Угорська мова стала регіональною на Берегівщині // zakarpattya.net.ua. — 2012.
  8. Угорська мова стала регіональною вже ў другому районі Закарпаття // ZN,UA. — 2012.
  9. http://www.mon.gov.ua/newstmp/2009_1/19_08/inf.doc Архівавана 19 жніўня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Венгерская мова
Катэгорыя·Венгры ва Украіне
Катэгорыя·Мовы Украіны
Катэгорыя·Закарпацкая вобласць