wd wp Пошук:

Ваўчаягада

Ваўчая́гада[3], Воўчнік (Daphne) — род кветкавых раслін сямейства ваўчаягадавых.

Апісанне

Лістападныя ці вечназялёныя кусты або невялікія дрэўцы. Лісце чаргаванае, зрэдку супраціўнае, простае, прадаўгавата-ланцэтнае, на кароткіх чаранках. Кветкі ружовыя, белыя ці жаўтаватыя, у галоўчатых суквеццях або ў кароткіх гронках, рэдка па 2—5 у пазухах лісця ці адзіночныя, двухполыя, пахучыя. Плод — сакаўная ярка-чырвоная аднанасенная касцянка.

Пашырэнне

Адрозніваецца каля 70 відаў (каля 100[4], 92[5]). Пашыраны ў Еўропе (пераважна ў Міжземнамор’і), Паўднёва-Усходняй Азіі, Гімалаях, Іране. На тэрыторыі Беларусі ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах расце ваўчаягада звычайная, або воўчае лыка, воўчыя ягады (Daphne mezereum); воўчнік баравы (Daphne cneorum), трапляецца вельмі рэдка на Палессі ў хваёвых барах. У Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі інтрадукаваны ваўчаягада лаўровая (Daphne laureola) і ваўчаягада алтайская (Daphne altaica).

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, тэхнічныя (фарбавальныя, дубільныя і камедзяносныя), лекавыя (плады і кара — вонкавы раздражняльны, ірвотны, слабіцельны, процігельмінтны і інш. сродак), меданосныя, ядавітыя (асабліва плады і кара) і інсектыцыдныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 44. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Daphne(англ.)  // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Ваўчаягадавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак